Андрэй Альгердавіч

(1325—1399) князь полацкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Андрэй Альгердавіч
Remove ads

Андрэ́й Альге́рдавіч, у літаратуры часта Андрэй Полацкі (каля 1320 — 12 жніўня 1399) — князь пскоўскі, князь полацкі (1348—1387), некаторы час тытулаваўся вялікім князем полацкім і вялікім князем рускім.

Хуткія факты Андрэй Альгердавіч, Князь пскоўскі ...

Старэйшы сын Альгерда з яго першай жонкі віцебскай княжной[4]. Нарадзіўся каля 1320 (у 1325[5]) года. У 1342 годзе прыняты пскавічамі на княжанне, але неўзабаве пакінуў Пскоў, напэўна, каб заняць полацкі сталец замест свайго дзядзькі Нарымонта-Глеба, а ў Пскове пакінуў намесніка Юрыя Вітаўтавіча, магчыма, свайго стрыечнага брата. Пасля гібелі Юрыя Вітаўтавіча ў баі з лівонскімі рыцарамі, пскавічы, незадаволеныя адсутнасцю Андрэя, абралі іншага князя.

Удзельнічаў у паходзе вялікага князя цвярскога Міхаіла на Маскву ў 1372 годзе. Вёў актыўную барацьбу з крыжакамі, у 1373 і 1375 гадах здзейсніў паспяховыя паходы на Дынабург[4].

Пасля смерці Альгерда ў 1377 годзе, паводле запавету, вялікім князем літоўскім стаў Ягайла. Андрэй спачатку быў у саюзе з Кейстутам супраць Ягайлы, пасля смерці Кейстута абвясціў сябе вялікім князем полацкім, а пасля вялікім князем рускім са сталіцай у Полацку. Аднак пад націскам Ягайлы вымушаны з’ехаць з Полацка ў Пскоў, а адтуль неўзабаве ў Маскву.

Thumb
Маскоўскае войска сустракае князёў Андрэя Полацкага і Дзмітрыя Бранскага перад Кулікоўскай бітвай.

Уступіў у саюз з вялікім князем маскоўскім Дзмітрыем Іванавічам[4], удзельнічаў у 1378 годзе ў разгроме татараў у бітве на Вожы, адваяваў у Вялікага Княства Літоўскага для Масквы северскія гарады Трубчэўск і Старадуб, у 1380 годзе ўдзельнічаў у Кулікоўскай бітве, дзе камандаваў правым флангам маскоўскага войска[4].

Пасля ўступіў у саюз з лівонскім ландам Тэўтонскага Ордэна, назваў лівонскага ландмайстра «бацькам і дарагім сябрам», такім чынам, прызнаў сябе яго васалам, вярнуўся ў Полацк, выступіў супраць Ягайлы (1386). Паводле Мацея Стрыйкоўскага, у 1386 годзе спаліў Дрысенскі замак[6].

Неўзабаве захоплены Ягайлам і зняволены ў адным з замкаў у Польшчы. Адтуль вызвалены на просьбу Вітаўта ў 1390 годзе. Стаў на бок Вітаўта ў барацьбе са Скіргайлам[4]. Зноў княжыў у Пскове.

Загінуў у 1399 годзе ў бітве на Ворскле разам з братам Дзмітрыем і іншымі князямі.

Remove ads

Імя

Хроніка Быхаўца называе Андрэя сынам Кейстута — Андрэем Гарбатым[4], а таксама чацвёртым сынам Альгерда і князем трубчэўскім Вінгальтам[4] («Y było synow u welikaho kniazia Olgierda dwanadcat, … czetwerty Wingolt Andrey, udeł ieho Trubczesk»), таму ў гістарыяграфіі XIX ст. гэтае імя прыпісвалі Андрэю як свецкае літоўскае, але з іншых крыніц яно не вядома[7].

Памяць

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads