Марыя Ячыноўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыя Ячыноўская (Ячыноўская-Кімант; 1858?, Шаўлі, сучасная Літва — 1922) — піяністка, кампазітар, грамадскі дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і банкаўскага службоўца. Бацькі паходзілі з Беларусі. Скончыла Пецярбургскую кансерваторыю, адна з вучаніц Антона Рубінштэйна.
У 1914 годзе арганізавала (з В. Ратасэпам) у Вільні канцэрт-баль чатырох народаў (беларусаў, палякаў, літоўцаў і рускіх), скампанавала музыку аперэты «Залёты» на лібрэта В. Дуніна-Марцінкевіча (паст. з А. Бурбісам у 1915). Кіравала беларускім хорам (1914—1918) і рыхтавала музычныя аддзелы ў Беларускім музычна-драматычным гуртку.
Remove ads
Сямейныя сувязі
Муж Янка Кімант (Кімонт), чыноўнік, літоўскі грамадскі дзеяч. Дачка Марцэліна Кімант-Яцына (1884—1961), піяністка і педагог, прафесар Варшаўскай кансерваторыі[1].
Сёстры: Катажына (1872—1920), піяністка і педагог; Сабіна (1877—1954), педагог, замужам за Вацлавам Іваноўскім.
Зноскі
- Да 1986 года дзейнасць Марыі Ячыноўскай-Кімант памылкова прыпісвалася яе дачцэ Марцэліне Кімант-Яцына. Гл: Я. Янушкевіч. Марыя Ячыноўская-Кімонт // ЛіМ. 1986. 29 чэрв.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads