Мар’я Кубашэц
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мар’я Кубашэц (в.-лужын. Marja Kubašec, 7 сакавіка 1890, вёска Хасаў каля Будзішына, Саксонія, Германія — 13 красавіка 1976, Будзішын, ГДР) — дзіцячая лужыцкая пісьменніца, перакладчыца і педагог. Пісала на верхнялужыцкай мове.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 7 сакавіка 1890 года ў лужыцкай вёсцы Хасаў у ваколіцах Будзішына. З 1902 г. па 1909 год вучылася ў педагагічным ліцэі ў Эрфурце. З 1909 па 1911 год працавала настаўніцай у Дуйсберге, з 1911 па 1925 год — настаўніцай у Кроствіцы. У 1911 годзе ўступіла ў культурна-асветніцкую арганізацыю «Маціца сербская». З 1920 па 1922 год была рэдактарам студэнцкай газеты «Serbski Student» і з 1920 г. па 1923 год была рэдактарам дзіцячага часопіса «Raj». У 1923 годзе выдала ў Будзішыне сваё першае сачыненне навэлу «Wusadny». Падчас працы ў Кроствіцы напісала дзіцячыя аповесці «Palčiki w krawcowni», «Palčik w kowarni», «Jank a Hanka», якія выдаў у 1932 годзе асобнай кнігай пад назвай «Tři hodowne hry za dźěći». З 1925 па 1938 год была настаўніцай у сярэдняй школе ў вёсцы Польчніцы і з 1946 па 1952 год — настаўніцай у Радзіборы і Будзішыне. З 1952 па 1956 год працавала навуковым супрацоўнікам на Сербскіх педагагічных курсах у Будзішыне.
Памерла 13 красавіка 1976 года ў Будзішыне.
Remove ads
Сачыненні
- Row w serbskej holi a druhe powědančka, 1949;
- Koło časow, 1950;
- Hwězdy nad bjezdnom, 1960;
- Ptače worakawstwa, 1961;
- Wichor a słónčna pruha, 1961;
- Wandа, 1962;
- Alojs Andricki, 1967;
- Bosćiju Serbinje, гістарычная трылогія (1963, 1964, 1967);
- Lěto wulkich wohenjow, 1970;
- Nalětnje wětry, 1978.
Узнагароды
- Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага (1962).
- Лаўрэат літаратурнай прэміі «Домавіна» (1966);
- Медаль імя Йоганнеса Бэхера (1975).
Зноскі
- Bibliothèque nationale de France Marja Kubašec // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads