Мастытычы
вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Масты́тычы[1] (трансліт.: Mastytyčy, руск.: Мостытычи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 30 км на поўнач ад Баранавічаў.
Remove ads
Гісторыя
У 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны маёнтак (5 двароў, 19 жыхароў).
У 1909 годзе працавала народнае вучылішча.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Гарадзішчанскай гміне.
З 1939 года ў складзе БССР. Да 6 жніўня 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Зялёнаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
- 29 двароў, 200 жыхароў (1897)
- 41 двор, 210 жыхароў (1909)
- 32 двары, 142 жыхары (1921)
- 236 жыхароў (1939)
- 201 жыхар (1959)
- 32 двары, 39 жыхароў (1998)
- 18 гаспадарак, 27 жыхароў (2005)
Вядомыя асобы
- Мікалай Канстанцінавіч Чартко (нар. 1934) — беларускі географ, глебазнавец. Доктар геаграфічных навук (1991), прафесар (1993).
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads