Масіміліяна Алегры

італьянскі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia

Масіміліяна Алегры
Remove ads

Масіміліяна Алегры (італ.: Massimiliano Allegri; нар. 11 жніўня 1967, Ліворна, Італія) — італьянскі футбаліст і футбольны трэнер. Цяпер з’яўляецца галоўным трэнерам турынскага «Ювентуса».

Хуткія факты Масіміліяна Алегры, Агульная інфармацыя ...

Падчас сваёй гульнявой кар’еры Алегры гуляў у Серыі А ў якасці паўабаронцы ў «Пізе  (англ.)», «Пескары», «Кальяры», «Перуджы» і «Напалі». У 2002 годзе ён выйграў тытул Серыі D  (англ.) разам з «Альянезэ», у якім скончыў кар’еру гульца.

Пачаўшы сваю трэнерскую кар’еру ў 2003 годзе ў «Альянезэ», праз 5 гадоў Алегры дапамог «Сасуола» ўпершыню ў іх гісторыі атрымаць павышэнне ў Серыю B, выйграўшы Чэмпіянат Серыі C1  (англ.) і Суперкубак Серыі C у тым жа годзе. З 2008 па 2010 год ён трэніраваў «Кальяры» ў Серыі А, прыводзячы іх да найлепшага фінішу ў Серыі А амаль за 15 гадоў. Выступы галоўнага трэнера «Кальяры» прывялі да пераходу ў «Мілан» у 2010 годзе, дзе ён знаходзіўся да студзеня 2014 года. Алегры выйграў «Скудэта» ў сезоне 2010-11  (англ.). Гэта было першае чэмпіёнства «Мілана» з 2004 года. Тады ж Мілан выйграў і Суперкубак. У перыяд з 2014 па 2019 гады Алегры трэніраваў «Ювентус», з якім выйграў адзінаццаць трафеяў: пяць запар тытулаў у лізе (з 2015 па 2019), чатыры Кубкі Італіі запар (з 2015 па 2018) і два Суперкубкі Італіі (2015 і 2018); ён таксама дасягнуў двух фіналаў Лігі чэмпіёнаў УЕФА2015 і 2017 гадах). Алегры вярнуўся ў «Ювентус» у 2021 годзе, не трэніраваўшы два гады.

Сярод індывідуальных узнагарод Алегры «Залатая лаўка» чатыры разы (2009, 2015, 2017 і 2018), ён чатыры разы прызнаваўся трэнерам года Серыі А  (англ.) (2011, 2015, 2016 і 2018), а таксама ўзнагароджаны прэміяй Энца Беарзота  (англ.) (2015) і ўключаны ў Залу славы італьянскага футбола  (англ.) (2018). Ён таксама адзіны трэнер у гісторыі італьянскага футбола, які выйграў паслядоўна пяць тытулаў «Скудэта» і чатыры Кубкі Італіі, а таксама адзіны ў пяці найлепшых лігах Еўропы, які выйграваў айчынны дубль на працягу чатырох сезонаў запар.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads