ФК Ювентус
італьянскі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Юве́нтус» (таксама: Ювэ, ад лац.: iuventus — «юнацтва») — італьянскі футбольны клуб з Турына. З’яўляецца самым тытулаваным клубам Італіі па колькасці чэмпіёнстваў ва ўнутраным першынстве і перамог у Кубку Італіі. Клуб быў заснаваны ў 1897 годзе групоўкай маладых турынскіх студэнтаў[3], сярод іх, быў і першы прэзідэнт клуба, Эўджэніа Канфары, і яго брат Энрыка, аўтар гістарычнай памяці[4]; Клуб належыць сям’і бізнесменаў Аньелі з 1923 года, што з’яўляецца найстарэйшым спартыўным партнёрствам у Італіі, у выніку чаго «Ювентус» стаў першым прафесійным клубам у краіне[5]. З часам клуб стаў сімвалам нацыянальнай культуры[6][7], у сувязі з іхнымі поспехамі, некаторыя з якіх зрабілі значны ўплыў у італьянскім грамадстве, асабліва ў 1930-я гады і ў першыя пасляваенныя дзесяцігоддзі, ідэалагічнай палітыцы і сацыяльна-эканамічнаму паходжанню тых, хто спачувае клубу. Колькасць заўзятараў клуба з’яўляецца не толькі самай вялікай у Італіі, але і адной з найбуйнейшых у свеце. Падтрымка «Ювентуса» шырока распаўсюджана па ўсёй краіне і за мяжой, у асноўным у краінах са значнай прысутнасцю італьянскіх імігрантаў[8].
«Ювентус» гістарычна з’яўляецца самым паспяховым клубам у італьянскім футболе і адным з самых тытулаваных у свеце[9]. «Ювентус» мае рэкордныя 36 нацыянальных чэмпіёнскіх тытулаў, рэкордныя 14 перамог у розыгрышах італьянскага кубка і 9 перамог у нацыянальным Суперкубку, а таксама адзінаццаць перамог у міжнародных спаборніцтвах. У адпаведнасці з рэйтынгам апублікаваным у 2009 годзе Міжнароднай федэрацыяй футбольнай гісторыі і статыстыкі, арганізацыі, што падначалена ФІФА, клуб, паводле вынікаў выступаў у міжнародных спаборніцтвах, быў прызнаны найлепшым клубам Італіі і другім клубам Еўропы XX стагоддзя[10].
Remove ads
Дасягненні
- Чэмпіён Італіі (36): 1905, 1926, 1931, 1932, 1933, 1934, 1935, 1950, 1952, 1958, 1960, 1961, 1967, 1972, 1973, 1975, 1977, 1978, 1981, 1982, 1984, 1986, 1995, 1997, 1998, 2002, 2003, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Італіі (14): 1938, 1942, 1959, 1960, 1965, 1979, 1983, 1990, 1995, 2015, 2016, 2017, 2018, 2021
- Уладальнік Суперкубка Італіі (9): 1995, 1997, 2002, 2003, 2012, 2013, 2015, 2018, 2020
- Уладальнік Кубка чэмпіёнаў: 1985, 1996
- Уладальнік Кубка кубкаў: 1984
- Уладальнік Кубка УЕФА: 1977, 1990, 1993
- Уладальнік Суперкубка УЕФА: 1984, 1996
- Уладальнік Міжкантынентальнага кубка: 1985, 1996
Remove ads
Склад
Станам на люты 2024 года.
Remove ads
Фінансавыя махінацыі
20 студзеня 2023 года Федэральны апеляцыйны суд Італіі прыняў рашэнне пакараць «Ювентус» за фінансавыя махінацыі папярэдняга кіраўніцтва. Клуб быў пазбаўлены 15 ачкоў у сезоне Серыі A сезона 2022/2023. Былыя дырэктары турынскага клуба адхілены ад футбольнай дзейнасці: Андрэа Аньелі — на 2 гады, Маўрыцыа Арывабенэ — на 2 гады, Федэрыка Курубіні — на 1 год і 4 месяцы, Павел Недвед — на 8 месяцаў.[11]
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads