Маціяс Платцэк

нямецкі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Маціяс Платцэк
Remove ads

Маціяс Платцэк (ням.: Matthias Platzeck; нар. 29 снежня 1953, Патсдам) — нямецкі палітык, прадстаўнік СДПГ, прэм’ер-міністр Брандэнбурга з 26 чэрвеня 2002 года па 28 жніўня 2013 года.

Хуткія факты Маціяс Платцэк, член бундэстага Германіі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і ўрача, скончыў Універсітэт Ільменаў у 1978 годзе па спецыяльнасці «біямедыцынская кібернетыка», пасля чаго працаваў у Інстытуце гігіены ў Карл-Маркс-Штаце і ў бальніцы Бад-Фраенвальдэ, а ў 1982 годзе ўзначаліў дэпартамент экалагічнай гігіены ў гігіенічным агенцтве ў Патсдаме. У маі 1989 года Маціяс Платцэк уступіў у ЛДПГ, але неўзабаве выйшаў з партыі. У 1989 годзе Платцэк стаў адным з заснавальнікаў экалагічнай арганізацыі ARGUS, якая ўвайшла ў склад асацыяцыі «Зялёная ліга» (ням.: Grüne Liga), ад якой у лютым-чэрвені 1990 года ўваходзіў у склад урада ГДР як міністр без партфеля, а таксама быў выбраны ў Народную палату, дзе стаў парламенцкім сакратаром Альянсу 90. У кастрычніку 1990 года Платцэк быў выбраны ад гэтай партыі ў ландтаг Брандэнбурга і ў 19901998 гадах займаў пасаду міністра па справах навакольнага асяроддзя. Пасля аб’яднання экалагістаў ФРГ у адну партыю ў 1993 годзе Платцэк не ўвайшоў у яе склад і далучыўся ў 1995 годзе да СДПГ. У 1998 годзе Платцэк быў выбраны мэрам Патсдама, а ў 2000 годзе — главой зямельнага аддзялення СДПГ, у 2002 годзе змяніўшы Манфрэда Штольпэ на пасадзе главы ўрада Брандэнбурга, сфарміраваўшы кааліцыю з ХДС.

У 20042005 гадах Платцэк быў старшынёй бундэсрата. У лістападзе 2005 года пасля няўдалых парламенцкіх выбараў Платцэк стаў новым старшынёй СДПГ, але з-за ўзмацнення глухаты ўжо ў красавіку 2006 года падаў у адстаўку.

29 ліпеня 2013 года Платцэк заявіў пра сваю адстаўку з усіх пасад, які ён займаў, па стане здароўя з 28 жніўня 2013 года. На пасаду прэм’ер-міністра Брандэнбурга ён прапанаваў кандыдатуру Дзітмара Войдке.

Remove ads

Заявы

Увосень 2014 года Платцэк выступіў з заявай, у якой выказаў сумнеў, што Усход Украіны вернецца пад кантроль Кіева, а таксама заклікаў Захад прызнаць далучэнне Крыма да Расіі[3].

Зноскі

  1. Matthias PlatzeckBLPB. Праверана 24 чэрвеня 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q897925'></a>
  2. Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q51850225'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads