Брандэнбург

Федэральная зямля Германіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Брандэнбургmap
Remove ads

Брандэнбург (ням.: Brandenburg [ˈbʁandn̩ˌbʊʁk], н.-луж.: Bramborska, н.-ням.: Brannenburg, гістарычная назва Mark Brandenburg) — паўночна-ўсходняя зямля ФРГ. Сталіца і самы вялікі па насельніцтву горад — Патсдам.

Хуткія факты Брандэнбург, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Германскія плямёны, якія жылі на тэрыторыі сучаснага Брандэнбурга на працягу Вялікага перасялення народаў былі выцесненыя палабамі. Падчас усходняй экспансіі Германскай імперыі гэтыя землі былі зноў заселеныя немцамі. У 948 Атон I заснаваў тут Брадэнбургскае біскупства. Далей на працягу ўсіх Сярэдніх Стагоддзяў, тэрыторыя Брандэнбурга, часткамі і цалкам, уваходзіць у склад розных нямецкіх дзяржаўных утварэнняў, стрыжнем якіх з’яўлялася Свяшчэнная Рымская імперыя германскай нацыі, заснаваная Атонам I і канчаткова скасаваная Напалеонам Банапартам. Перад Другім Рэйхам Брандэнбург уваходзіць у склад Прусіі, затым з’яўляецца складовай часткай Паўночнага Германскага Звяза, пасля гэтага становіцца часткай нямецкай дзяржавы — Другога Рэйха. У 1949—1990 уваходзіў у склад ГДР.

Remove ads

Паходжанне назвы

Аб паходжанні слова ёсць розныя тэорыі. Славянская тэорыя абвяшчае, што назва горада Брандэнбург, у гонар якога названая гэтая зямля — Бранібор. Слова ўтрымоўвае ў сабе корань «бор» (хваёвы лес) і «брані» (хутчэй за ўсё азначае багністы, але магчыма і ад бітвы-бітва). Такім чынам, яно азначае або «багністы хваёвы лес» або «хваёвы лес, у якім была бітва».

Магчыма назва і адбываецца ад германскага слова brenan (ням.: brennen спаліць, гарэць), таму што выкорчванне ў той час выраблялі агнём.

Remove ads

Гарады акруговага падначалення

Адносіны з Беларуссю

Брандэнбург уваходзіць у лік федэральных зямель ФРГ, з якімі Рэспубліка Беларусь падтрымлівае найбольш інтэнсіўнае ўзаемадзеянне ў розных сферах. У 2009 тавараабарот паміж Беларуссю і Брандэнбургам склаў 43,4 млн долараў. Экспарт Беларусі — 7,5 млн, імпарт — 35,9 млн. Аснова беларускага экспарту — прадукцыя дрэваперапрацоўкі, тэкстыль, вырабы з металу, машыны. Імпартуюцца прадукты харчавання, вырабы з драўніны, металу, прадукцыя хімічнай і фармацэўтычнай прамысловасці, электраабсталяванне, машыны.

Remove ads

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q265049'></a>
  2. Absatz 1 (3) // Constitution of the State of Brandenburg — 1992.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1248626'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads