Матэа Бандэла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Матэа Бандэла (італ.: Matteo Bandello, каля 1485—1561) — італьянскі навеліст XVI стагоддзя.
Нарадзіўся ў Кастэльнуова ў П'емонце. Вучыўся ў Мілане, потым у Павіі. У юныя гады уступіў у дамініканскі ордэн. Па справах ордэна шмат вандраваў, бываў пры дварах васпаноў Паўночнай Італіі (д'Эстэна, Сфорца, Бенцінольё). У 1506 пасяліўся ў Мілане, дзе стаў заўсёднікам свецкіх і літаратурных сходаў у Іпаліты Сфорца Бенціволья. Жыў пры Мантуанскім двары, дзе быў настаўнікам Лукрэцыі Ганзага (1537). У гады барацьбы Іспаніі і Францыі за панаванне ў Італіі рашуча прыняў бок французскага караля.
Пасля паразы французскай арміі ў бітве пры Павіі (1525) эміграваў у Францыю, дзе пазней Генрых II зрабіў яго біскупам Ажэна (1550). У Ажэне Бандэла правёў рэшту свайго жыцця, карыстаючыся увагай з боку дзеячаў французскага Рэнесансу.
Remove ads
Зноскі
- Matteo Bandello // Lord Byron and his Times Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Matteo Bandello // Liber Liber — 1994. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Sapegno N. BANDELLO, Matteo // Dizionario Biografico degli Italiani — 1963. — Vol. 5.
- museum-digital — 2009.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads