Матэматычны рок
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Матэматычны рок (радзей — мат-рок, англ.: Math rock) — кірунак рок-музыкі які ўзнік у канцы 80-х гг. у ЗША. Матэматычны рок характарызуецца складанай, нетыповай рытмічнай структурай і дынамікай, рэзкімі, часта негарманічнымі рыфамі.
Remove ads
Асаблівасці
У рок-музыцы найболей распаўсюджаны музычны памер 4/4. У мат-року часцей за ўсё выкарыстоўваюцца нетыповыя памеры, такія як 7/8, 11/8, або 13/8, або музычны памер рэгулярна змяняецца на працягу кампазіцыі. Рытмічная складанасць, якая здавалася «матэматычнай» шматлікім слухачам і музычным крытыкам, дала фарміруючымуся стылю яго назву. Музыку гуртоў выканаўцаў матэматычнага року можна аднесці да року, прагрэсіўнага , хэві-металу і панк-року, але гэтыя гурты ніколі не могуць быць аднесеныя да тыповых прадстаўнікоў гэтых стыляў.
Тэксты песень і іх выкананне звычайна не займаюць цэнтральнае месца ў мат-року. Голас вакаліста звычайна выкарыстоўваецца толькі як яшчэ адзін гукавы эфект або прылада у музычнай кампазіцыі. Акрамя таго, шматлікія гурты якія адносяцца да гэтага стылю выконваюць цалкам інструментальную музыку.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads