Сан-Дыега
горад у Каліфорніі, ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сан-Дые́га[1] (англ.: San Diego) — горад на паўднёвым захадзе ЗША на беразе Ціхага акіяна каля мяжы з Мексікай, адміністрацыйны цэнтр акругі Сан-Дыега ў штаце Каліфорнія.
Насельніцтва 1,3 млн жыхароў (2005), з прыгарадамі 2,9 млн. Па колькасці насельніцтва Сан-Дыега другі ў штаце пасля Лос-Анджэлеса і восьмы ў ЗША.
У горадзе размешчана асноўная база ВМФ ЗША на Ціхім акіяне.
Remove ads
Геаграфія
Сан-Дыега размешчаны каля мяжы з Мексікай — з поўдня да яго прылягае мексіканскі горад Тыхуана, да захаду — узбярэжжа Ціхага акіяна, на ўсход — адгор’і гор Сан-Ісідра.
Клімат
Remove ads
Гісторыя
У XVI стагоддзі на тэрыторыі горада Сан-Дыега жылі індзейцы племені кумеяй. Першым еўрапейцам, хто зайшоў у заліў Сан-Дыега, быў Хуан Радрыгес Кабрылья, які назваў порт Сан-Мігель. У лістападзе 1602 года Себасцьян Віскаіна абследаваў гавань і даў ёй цяперашнюю назву, у гонар Святога Дыега Алькалайскага У 1769 годзе Гаспар Партола заснаваў тут крэпасць, а францысканы, пад начальствам Хуніпера Серы заснавалі місію, якая ўжо да 1797 года налічвала амаль паўтары тысячы новазвернутых. Пасля атрымання Мексікай незалежнасці ў 1823 годзе, місія трапіла ў дзяржаўнае кіраванне. Пасля амерыкана-мексіканскай вайны, Сан-Дыега па дагаворы Гуадалупэ-Ідальга разам з Каліфорніяй быў далучаны да ЗША.
Remove ads
Транспарт

У Сан-Дыега дзейнічае сістэма хуткаснага трамвая, афіцыйная назва сістэмы — San Diego Trolley (літаральны пераклад — «трамвай Сан-Дыега»). Сістэма трамвая Сан-Дыега была адкрыта ў 1981 годзе і стала першай сучаснай трамвайнай сістэмай ЗША, адкрытай пасля доўгага перыяду заняпаду гэтага віду транспарту ў ЗША (з трыццатых гадоў).
Горад абслугоўвае Міжнародны аэрапорт Сан-Дыега.
Насельніцтва
Remove ads
Гарады-пабрацімы
Cavite[d], Філіпіны
Cavite[d], Філіпіны (1969)[8]
Quanzhou[d], Кітай
Алькала-дэ-Энарэс, Іспанія (1982)[8]
Варшава, Польшча (1996)[8]
Джэлалабад[d], Афганістан (2004)[8]
Кампінас, Бразілія (13 снежня 1995)[8][9][…]
Леон-дэ-лос-Альдама, Мексіка (1969)[8]
Панама, Панама (2014)[8]
Перт[d], Аўстралія (1986)[8][10][…]
Сьюдад-Хуарэс, Мексіка
Тайчжун, Тайвань (1983)[8]
Тыхуана, Мексіка (1993)[8]
Тэма[d], Гана (1976)[8]
Уладзівасток, Расія (10 верасня 1991)[8][11][…]
Чанджу[d], Паўднёвая Карэя (1982)[8]
Эдынбург, Вялікабрытанія (1977)[8][9][…]
Якагама, Японія (1957)[8]
Яньтай, Кітай (1985)[8]
Remove ads
Вядомыя асобы
- Камеран Дыяс (нар. 1972) — амерыканская актрыса.
- Серафім (Роўз) (1934—1982) — дзеяч Рускай Праваслаўнай Царквы за мяжой, духоўны пісьменнік, іераманах.
- Брыджыт Рыган (нар. 1982) — амерыканская актрыса кіно і тэатра.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads