Мацеюс Валанчус
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маце́юс Вала́нчус або Мацей Казімір Валанчэўскі (літ.: Motiejus Valančius, польск.: Maciej Wołonczewski; 28 лютага 1801[1], Насрэнай[d], Крэтынгскі раён — 29 мая 1875[1], Коўна[2]) — літоўскі пісьменнік, асветнік, гісторык, каталіцкі цельшаўскі (жамойцкі) біскуп (1849—1875). Арганізатар руху кніганошаў.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Віленскую галоўную духоўную семінарыю (1828). З 1840 года прафесар Віленскай і Пецярбургскай духоўных акадэмій, з 1845 — рэктар Варнейскай духоўнай семінарыі, з 1849 — жамойцкі біскуп. Для ўмацавання каталіцтва ў літоўскай вёсцы праводзіў асветніцкую працу на літоўскай мове, арганізоўваў парафіяльныя школы, стварыў шырокую сетку таварыстваў цвярозасці. Быў лаяльны да расійскай царскай улады, але выступаў супраць прымусовага насаджэння ў Жамойці праваслаўя, русіфікацыі насельніцтва і забароны літоўскага друку. 18 жніўня 1863 годзе выдаў адозвы з заклікам заставацца вернымі царскаму ўраду. У 1864 годзе перанёс сталіцу дыяцэзіі з Варняў у Коўна.
Аўтар гістарычнага даследавання «Жамойцкае біскупства» («Żemajtiu Wiskupste», Вільня, 1848, 2 ч.), дыдактычных апавяданняў і аповесцей. Складальнік зборніку «Жамойцкія прыказкі» (1867).

Remove ads
Творы
- Raštai. T. 1—2. Vilnius, 1972;
- Biskupstwo żmujdzkie. Kraków, 1898 (польскі пераклад)
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
