Маха Вачыралангкорн

From Wikipedia, the free encyclopedia

Маха Вачыралангкорн
Remove ads

Маха Вачыралангкорн (тайск.: มหาวชิราลงกรณ, máhǎː wáʨʰíraːloŋkɔːn[3]), ён жа Рама X  — кароль Тайланда з дынастыі Чакры.

Хуткія факты Маха Вачыралангкорн, кароль Тайланда[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 28 ліпеня 1952 года. Адзіны сын караля Пхуміпона Адульядэта.

Пачатковую адукацыю атрымаў у Бангкоку. Потым быў адпраўлены на навучанне ў Вялікабрытанію і Аўстралію. У 1976 годзе скончыў каралеўскі ваенны каледж у Канберы (Аўстралія), дзе атрымаў адукацыю ваеннага лётчыка.

Служыў афіцэрам штаба ў Кіраўніцтве ваеннай разведкі, а ў 1978 годзе быў прызначаны камандзірам батальёна, потым палка асабістай гвардыі караля.

У 1970-х гадах у складзе лётнага палка ваяваў на поўначы Тайланда супраць камуністычных паўстанцаў і ўдзельнічаў у ваенных аперацыях супраць в’етнамскіх партызан ля межаў Камбоджы.

З’яўляецца кваліфікаваным ваенным лётчыкам і пілотам верталёта.

Быў прызначаны спадкаемцам стальца 28 снежня 1972 года.

Кароль Тайланда

Пасля смерці Пхуміпона Адульядэта 13 кастрычніка 2016 года наследны прынц папрасіў адтэрміноўку ў абвяшчэнні яго каралём, каб захаваць жалобу. Прэм Цінсуланон  (руск.) быў рэгентам Тайланда[4] да 29 лістапада, калі Маха Вачыралангкорн быў абвешчаны каралём.

Каранаваны, як кароль Рама X, 4 мая 2019 года[5]. Ён стаў першым з 1935 года каралём, які нарадзіўся на тэрыторыі краіны, паколькі Пхуміпон Адульядэт нарадзіўся ў ЗША, Ананда Махідол (гады праўлення: 1935—1946) — у Германіі.

Remove ads

Зноскі

  1. Maha Vajiralongkorn // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. Maha Vajiralongkorn // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>
  3. Вымаўленне імя, Jim Tedder, Voice of America
  4. "Profile: Thai regent Prem Tinsulanonda"(англ.). BBC. 15 October 2016. Праверана 2016-10-27.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads