Канбера

From Wikipedia, the free encyclopedia

Канбераmap
Remove ads

Ка́нбе́ра (англ.: Canberra) — сталіца Аўстраліі. З насельніцтвам, якое перавышае 334 тысячы чалавек, Канбера з’яўляецца найбуйнейшым горадам Аўстраліі, размешчаным усярэдзіне краіны, а не на ўзбярэжжы.

Хуткія факты Краіна, Статус ...
Remove ads

Геаграфія

Горад знаходзіцца ў паўночнай частцы Аўстралійскай сталічнай тэрыторыі за 280 км на паўднёвы захад ад Сіднея і за 650 км на паўночны ўсход ад Мельбурна.

Гісторыя

У 1908 годзе тэрыторыя сучаснай Канберы была абраная ў якасці будучай сталіцы Аўстралійскага Саюза, што стала кампрамісам паміж двума найбуйнейшымі гарадамі краіны, Сіднеем і Мельбурнам, якія супернічалі паміж сабой за гэты статус. Пасля праведзенага міжнароднага конкурсу на лепшы дызайн у аснову будучага будаўніцтва, якое пачалося ў 1913 годзе, быў узяты план чыкагскіх архітэктараў Уолтэра Бёрлі Грыфіна і Марыёна Махоні Грыфіна. Для планіроўкі Канберы ўзялі канцэпцыю горада-сада, якая прадугледжвае шырокія зоны натуральнай расліннасці, з-за чаго аўстралійцы празвалі сталіцу «bush capital» (у перакладзе з англійскай «сталіца-зараснік»). Нягледзячы на тое, што росту і развіццю горада перашкодзілі Першая сусветная вайна і Вялікая дэпрэсія, пасля Другой сусветнай вайны Канбера стала квітнеючым горадам.

З’яўляецца рэзідэнцыяй аўстралійскага ўрада, у Канберы знаходзяцца парламент Аўстраліі, Вярхоўны суд, Аўстралійскі нацыянальны ўніверсітэт і шматлікія міністэрствы і агенцтвы. У горадзе таксама знаходзяцца грамадскія і культурныя ўстановы дзяржаўнага значэння, такія як Нацыянальная галерэя Аўстраліі і Нацыянальны музей Аўстраліі. Федэральны ўрад робіць найбуйнейшы ўнёсак у валавы прадукт горада і з’яўляецца найбуйнейшым працадаўцам у Канберы.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Адукацыя і культура

Аўстралійская акадэмія сіл абароны, Канберскі ўніверсітэт.

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads