Мацвей Іванавіч Яворскі
гісторык, палітычны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мацвей Іванавіч Яворскі (укр.: Матві́й Іва́нович Яво́рський, 15 лістапада 1885, Карчмін, Сакальскі павет, Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі, Аўстра-Венгрыя — 3 лістапада 1937, Сандармох, РСФСР) — гісторык, палітычны дзеяч. Акадэмік Беларускай акадэміі навук (1928), Усеўкраінскай акадэміі навук (1929), доктар палітычных навук (1912), доктар гісторыі культуры (1929), прафесар (1920). Удзельнік Першай Сусветнай вайны.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Львоўскі ўніверсітэт (1910). У 1920 — прафесар Харкаўскага інстытута народнай адукацыі імя А. А. Патэбні, з 1922 — кіраўнік гістарычнага аддзела Украінскага інстытута марксізму-ленінізму ў Харкаве, адначасова ў 1924—1929 — намеснік загадчыка, загадчы Укрнавукі Наркамасветы УССР, з 1929 — член Прэзідыўма Усеўкраінскай акадэміі навук, сакратар яе Гісторыка-філалагічнага аддзела. У 1930 пазбаўлены званняў акадэміка Усеўкраінскай акадэміі навук і Беларускай акадэміі навук, у 1931 арыштаваны, ў 1932 асуджаны на 6 гадоў выпраўленча-працоўных лагераў, адбываў пакаранне ў лагеры на Салаўках. У 1937 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, расстраляны. Рэабілітаваны па другім прыгаворы ў 1964, па першым — у 1989. Адноўлены ў званні акадэміка НАН Украіны ў 1991, акадэміка НАН Беларусі ў 1994.
Remove ads
Асноўныя працы
Прысвечаны агульнай гісторыі Украіны, гісторыі рэвалюцыйнага руху ва Украіне, метадалогіі гісторыі і гістарыяграфіі.
- «Нарис історії України», т. І (до кінця литовської доби, 1923), т. II (до упадку Гетьманщини, 1924)
- «Коротка історія України» (1927), що охоплювала події до 1920
- «Історія України в стислому нарисі» (три видання 1928—1929)
- «История революционного движения на Украине» (1922)
- «Революція на Україні в її головніших етапах» (1923)
- «Нариси з історії революційної боротьби на Україні» (т. І 1927, т. II, ч. 1 1928)
- «Україна в епоху капіталізму» (т. І — III, 1924 — 25)
Remove ads
Літаратура
- Национальная академия наук Беларуси: энцикл. справ. / Нац. акад. наук Беларуси, Изд. дом «Беларуская навука»; редкол.: В. Г. Гусаков (гл. ред.) [и др.]. — Минск: Беларуская навука, 2017. — 599 с. : ил. ISBN 978-985-08-2046-4.
- Первые академики Белорусской Академии Наук. Яворский Матвей Иванович
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads