Мацвей Ізраілевіч Басаў
беларускі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мацвей Ізраілевіч Басаў (нар. 14 чэрвеня 1950, г. Мінск) — беларускі мастак.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 14 чэрвеня 1950 года ў Мінску ў сям'і мастака Ізраіля Басава. Скончыў у 1971 годзе Мінскае мастацкае вучылішча. Вучыўся ва У. Гардзеенкі, А. Зінчука. Удзельнік мастацкіх выставак з 1981 года[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года. Жыве ў г. Мінску[1].
Творчасць

Працуе ў станковым жывапісе і графіцы. Асноўныя творы: жывапісныя кампазіцыі «Белы анёл», «Прарокі», «Свячэнне», «Выбар», «Час збіраць камяні», «Дзед і белы анёл», «Спрачальнікі», «Партрэт Майсея», цыклы «Кнігу — народу» і «Вывучаючы Біблію», графічныя серыі «Нарач» і «Прыбалтыка»[1].
Remove ads
Выстаўкі
29 жніўня 2025 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё юбілейнай выстаўкі «Святло ў далонях», прымеркаванай да 75-годдзя Мацвея Басава.
У экспазіцыі дэманставалася больш за 100 жывапісных работ, створаных у перыяд з канца 1960-х да 2020-х гг., а таксама 12 лістоў арыгінальнай графікі 1980-х гадоў. У іх адлюстраваны асноўныя тэмы творчасці мастака: біблейскія сюжэты, беларускія мястэчкі, Халакост, каханне, а таксама жанры — нацюрморт і пейзаж[2].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads