Мацвей Мартынавіч Каспяровіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мацей Каспяровіч (польск.: Maciej Kasperowicz, 1869, Ваўкавыск, Расійская імперыя — дата і месца смерці не вядомыя) — чыгуначны інжынер, грамадскі дзеяч, дэпутат Сойма I склікання (1922—1927).
Remove ads
Біяграфія
Пасля сканчэння філалагічнай гімназіі ў Мінску і рэальнай школы ў Вільні паступіў у Тэхналагічны інстытут у Санкт-Пецярбургу. Скончыў у 1894 годзе Інстытут дарог і камунікацыі[удакладніць: камент.] па спецыяльнасці чыгуначнага інжынера. Працаваў асістэнтам на кафедры матэматыкі і геадэзіі ў Інстытуце дарог і камунікацыі. Быў інспектарам пецярбургскіх чыгуначных заводаў. Пазней быў начальнікам чыгуначнай дыстанцыі Масква — Кіеў — Варонеж. У 1916 годзе быў начальнікам Сызранска-Вяземскай чыгуначнай дыстанцыі.
У час Першай сусветнай вайны займаўся дабрачыннай дзейнасцю ў Калужскім саюзе дапамогі ўцекачам. У 1919 годзе быў абраны ў гарадскі савет Мінска. Пасля эміграцыі ў Польшчу працаваў у дырэкцыі лёгка-рэйкавага транспарту ў Вільні.
З 20-х гадоў XX стагоддзя браў удзел у грамадскай дзейнасці рускай абшчыны ў Польшчы. У красавіку 1926 года быў адным з заснавальнікаў Рускага нацыянальнага аб’яднання.
Быў абраны дэпутатам Сойма I склікання ад спіса Блока нацыянальных меншасцяў. Быў членам Беларускага блока ў Сойме, пазней стаў беспартыйным дэпутатам.
Аўтар некалькіх прац па эксплуатацыі чыгуначнага транспарту.
Далейшае жыццё не вядомае. Мяркуецца, што ён у 1939 годзе быў арыштаваны НКУС і расстраляны ў Беларусі.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads