Мацвей Яфімавіч Рабіновіч

савецкі беларускі шашыст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мацвей Яфімавіч Рабіновіч (13 мая 1913, Быхаў — 6 лютага 1954, Гомель) — беларускі шашыст. Двухразовы чэмпіён Беларусі па рускіх шашках (1947, 1948), бронзавы прызёр (1951). Кандыдат у майстры спорту (1948).

Хуткія факты Мацвей Яфімавіч Рабіновіч, Пол ...
Remove ads

Біяграфія

Шашкамі пачаў займацца ў 19 гадоў. Першую катэгорыю атрымаў па выніках Усесаюзнага турніру ЦК Саюза выдавецкіх работнікаў (1936).

З лютага 1940 па ліпень 1946 года знаходзіўся на ваеннай службе. Падчас Вялікай Айчыннай вайны служыў інтэндантам сапёрнага батальёна і ў рэдакцыі газеты «Красный кавалерист».

Пасля дэмабілізацыі пачаў жыць у Гомелі. Працаваў журналістам на радыё. Узначальваў гарадскую шахматна-шашачную секцыю, уваходзіў у склад рэспубліканскай. Вёў шашачны гурток у гомельскім Палацы піянераў.

Загінуў у аўтамабільнай аварыі. Пахаваны на Прудкоўскіх могілках Гомеля.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads