Мацей Ракеты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мацей Ракеты (польск.: Maciej Rakiety (Rachetti), лац.: Mithias Rakiety; 3 студзеня 1734, Варшава — 3 мая 1797, Полацк) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 19 ліпеня 1749 г. у Вільні. Прафесар рыторыкі і гісторыі ў Пултуску. Пасля скасавання папам Кліментам XIV Ордэна езуітаў быў прапаведнікам у Мінску. Каля 1780 г. пераехаў у Расійскую імперыю, дзе Таварыства Ісуса працягвала дзейнічаць са згоды Кацярыны ІІ. З 1782 г. – сакратар Ордэна, адначасова – асістэнт генеральнага вікарыя (з 1785 г.)[1] і прэфект Полацкай друкарні (з 1787 г.)[2][3].
Remove ads
Зноскі
- Баўтовіч, М. Кнігадрук у Полацку ад 1774 г. да 1829 г. / М. Баўтовіч // Кнігадрук у Полацку (1774 – 1829): Бібліяграфічнае выданне / укладальнік М. Баўтовiч. – Полацк: Выдавецкая ініцыятыва “Полацкая ляда”, 2018. – С. 13.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads