Мацунак напояў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мацу́нак — паказнік аб’ёмнай дзелі бязводнага этылавага спірту ў алкагольным напоі, які зазвычай перадаецца ў аб’ёмных адсотках (скарочана % аб.), то бок адносінах аб’ёму растворанага бязводнага спірту да памножанага на 100 % аб’ёму ўсяго напою.

Метады вымярэння мацунку

У нашы дні мацунак вымяраюць з дапамогай спіртометраў. Аднак да іх вынаходства мацунак, прыкладам, тэкілы вызначалі наступным чынам: падчас закаркоўвання на дно бутэлькі з напоем клалі вусеня, а калі бутэльку адкрывалі, цэласць вусеня казала пра дастатковы мацунак напою[1].

Мацунак найболей пашыраных напояў

  • Квас — 0,3—2,2 % аб.
  • Піва — 3—6 % аб., часам да 12 % аб. (моцнае)
  • Брага — 3—8 % аб. для піўных напояў, 7—16 % аб. для вінных
  • Сакэ — 16—18 % аб.
  • Віно — 9—20 % аб.
  • Партвейн — 17—22 % аб.
  • Гарэлка — 36—60 % аб. (мацунак рускай гарэлкі звычайна 40 % аб.)
  • Мескаль — 38—43 % аб.
  • Тэкіла — 40 % аб. і больш
  • Каньяк — 40—42 % аб.
  • Віскі — 40—50 % аб., некаторыя гатункі да 60 % аб.
  • Самагонка — 40—90 % аб., у залежнасці ад колькасці перагонак
  • Абсент — 60—85 % аб. (але звычайны мацунак абсенту роўны 70 % аб.)
Remove ads

Гл. таксама

  • Канцэнтрацыя раствораў

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads