Мескаль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мескаль
Remove ads

Мескаль (ісп.: mezcal) — традыцыйны для Мексікі алкагольны напой з закіслага соку блакітнай агавы. Найбольш распаўсюджаная разнавіднасць — тэкіла. Пад назвай «мескаль» у цяперашні час выпускаюцца ўсе дыстыляваныя алкагольныя напоі на аснове агавы, за выключэннем самой тэкілы.

Хуткія факты Мескаль, Краіна паходжання ...
Thumb
Мескаль «Монтэ Албан»
Remove ads

Тэхналогія вырабу і сыравіну

Тэхналогія вырабу мескаля ў асноўным такая ж, як і ў тэкілы. Сэрцавіны агавы запякаюць у каменных рытвінах-печках канічнай формы, кладуць на драўняны вугаль, пакрываюць пластамі пальмавых валокнаў, зямлёй і вытрымліваюць там на працягу двух-трох дзён. Прыгатаваная такім чынам агава насычаецца водарам дыму. Віды агавы, якія выкарыстоўваюцца для вырабу мескаля: Agava cupreata, Agava potatorum, Agava wislizeni.

Затым даюць соку закіснуць на працягу 3 дзён. У адрозненне ад тэкілы, пры закісанні соку агавы цукар не дадаецца. З сярэдзіны XX стагоддзя мескаль вырабляецца двайной перагонкай (дыстыляцыяй). З тых часоў стандартны мацунак складае 38-43 %. Да гэтага перыяду выкарыстоўвалася адзінарная перагонка, што давала мацунак каля 25 %.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads