Мацье I (герцаг Латарынгіі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мацье I (герцаг Латарынгіі)
Remove ads

Мацье (Маціяс) I Дабрадушны (фр.: Mathieu I le Débonnaire, ням.: Matthäus I.; каля 111913 мая 1176) — герцаг Латарынгіі з Эльзаскай дынастыі (1139—1176), старэйшы сын і спадчыннік Сімона I, герцага Латарынгіі, і Адэлі, дачкі Генрыха III, графа Лувена.

Хуткія факты Дабрадушны, герцаг Латарынгіі ...
Remove ads

Біяграфія

Падобна сваім папярэднікам, Маціяс быў верным прыхільнікам нямецкіх каралёў і імператараў. Ён быў жанаты з сястрой імператара Фрыдрыха Барбаросы Берце, а жонка самога Фрыдрыха Барбаросы Беатрыса даводзілася Маціясу пляменніцай. Маціяс разам з Конрадам III браў удзел у Другім крыжовым паходзе, суправаджаў Фрыдрыха Барбаросу ў яго італьянскіх паходах і падтрымліваў у барацьбе супраць рымскіх пап Адрыяна IV і Аляксандра III, Францыі і Сіцыліі.

Маціяс варагаваў з многімі сваімі васаламі і суседзямі, уключаючы графаў Бара і біскупаў Туля. Сутыкненне з біскупам Туля за валоданне Гандэрвілем на Мозелі прывяло да адлучэння Маціяса ад царквы па рашэнні Папы Яўгена III (1153). Аднак пры падтрымцы Фрыдрыха Барбаросы ён атрымаў верх над біскупам і стаў называцца графам Туля.

Маціяс шчодра ахвяраваў на цэрквы і заснаваў шэраг кляштароў, у адным з якіх, Клерле, быў пахаваны разам з жонкай.

Remove ads

Шлюб і дзеці

Жонка: з каля 1138 Берта (1123—1195), дачка Фрыдрыха II, герцага Швабіі. Дзеці:

  • Сімон II (каля 1140 — 1 красавіка 1206), герцаг Латарынгіі з 1176
  • Феры I (да 1155 — 7 красавіка 1206), сеньёр Бітша з 1155, герцаг Латарынгіі з 1205
  • Юдыт (каля 1140 — 19 сакавіка пасля 1173); муж: з 1170 Эцьен II (1156—1175), граф Асона
  • Аліса (каля 1145 — каля 1200); муж: з 1183 Гуга III (1162—1192), герцаг Бургундыі
  • Цьеры (Дытрых) IV (пам. 1181), біскуп Меца 1173—1179
  • Мацье II (пам. 1207), граф Туля раней 1180
  • дачка
Remove ads

Зноскі

  1. Cawley C. Medieval Lands: A prosopography of medieval European noble and royal families Праверана 28 студзеня 2016.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13419312'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q49162812'></a>
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Lundy D. R. The Peerage
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads