Мацільда (танк)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мацільда (танк)
Remove ads

Пяхо́тны танк Mk.II «Мацільда II» (англ.: Tank Infantry Mk.II «Matilda II»), A12сярэдні пяхотны танк арміі Вялікабрытаніі перыяду Другой сусветнай вайны.

Хуткія факты Мацільда, Matilda Mk II ...

Актыўна і паспяхова выкарыстоўваўся брытанскай арміяй у ходзе баявых дзеянняў у Афрыцы, таксама ў значных колькасцях пастаўляўся арміі Аўстраліі і ў Саюз ССР. Адзіная мадэль танка ў сусветнай гісторыі, названая жаночым імем[1].

Remove ads

Мадыфікацыі

  • Mark II — першы серыйны варыянт. Танк меў вялікую колькасць «дзіцячых хвароб». Рухавік часоў Першай сусветнай вайны АЕС магутнасцю 87 к. с. вылучаўся невялікім рэсурсам і нізкай надзейнасцю, адразу паўстала пытанне аб пошуку новага рухавіка[2].
  • Mark II A — замест падтрымліваючых каткоў ставіліся палазы, кулямёт Вікерс быў заменены на BESA.
  • Mark III — дызельныя рухавікі Леланд магутнасцю 95 к. с., радыёстанцыя № 19.
  • Mark III CS — 76 мм гаўбіца.
  • Mark IV — удасканаленае мацаванне рухавікоў, перакампаноўка масла- і паветраводаў. Ёмістасць паліўных бакаў павялічана да 225 л[3]. Першая мадыфікацыя, якая адрознівалася тэхнічнай надзейнасцю[4].
  • Mark IV CS — варыянт Mark IV з 76 мм гаўбіцай.
  • Mark V — пнеўматычны ўзмацняльнік.
  • Matilda Baron — сапёрныя танкі
  • Matilda Black Prince — спроба ўсталяваць вежу ад танка A27M Cromwell і гармату калібра 57 мм QF 6-pdr Mk.V. Праект аказаўся няўдалым, спробаў мадэрнізацыі ўзбраення «Мацільды» у Вялікабрытаніі больш не рабілі.
Remove ads

Фотагалерэя

Зноскі

  1. Назва танка перайшла «па спадчыне» ад папярэдняй мадэлі пяхотнага танка — Мацільда I, назва якога была звязана з персанажам коміксаў 30-х гадоў качкай Мацільдай.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads