Брылеўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Брыле́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Брылі.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Машанацкі сельсавет у складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Машанакі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Магілёўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 22 ліпеня 1960 года ў склад Мастоцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Макаўня, Макрусінка і Мацееўшчына)[1]. 9 снежня 1975 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Брылі, сельсавет перайменаваны ў Брылеўскі. 23 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кадзінскага (6 населеных пунктаў: Брылі, Зылі, Каменка, Канстанцінаўка, Качурына, Малееўка) і Мастоцкага (4 населеныя пункты: Зарудзееўка, Макаранцы, Машанакі і Мішкаўка) сельсаветаў[2].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 947 чалавек[3], з іх 93,3 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 1,5 % — украінцы[4].
Склад
У склад сельсавета ўваходзіла 10 населеных пунктаў (2009 г.):
Зноскі
- Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
- Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2018. Праверана 26 чэрвеня 2022.
- Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 31 кастрычніка 2021.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads