Маёліка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Маёліка
Remove ads

Маёліка (ад італ.: Maiolica — Мальёрка) — разнавіднасць керамікі, якая вырабляецца з абпаленай гліны з выкарыстаннем размаляванай глазуры. У тэхніку маёлікі вырабляюцца як дэкаратыўныя пано, ліштва, кафлі і г. д., так і посуд і нават манументальныя скульптурныя выявы.

Хуткія факты Маёліка, Дата пачатку ...
Thumb
Італьянская маёліка эпохі Адраджэння
Remove ads

Гісторыя

Вытворчасць керамічных вырабаў з абпаленай каляровай гліны з буйнапорыстым чарапком, пакрытых глазурай, існавала ўжо некалькі тысячагоддзяў назад у Егіпце, Вавілоне і іншых краінах Старажытнага Усходу. У Сярэднявеччы гэта тэхніка пракралася з краін Сярэдняй, Цэнтральнай і Пярэдняй Азіі на Іберыйскі паўвостраў (гл. мудэхар, азулежу).

У Італію маёліка трапіла з маўрытанскай Іспаніі праз востраў Мальёрку, ад назвы якога і адбыўся тэрмін «маёліка». Тэхніка атрымала распаўсюджванне ў Італіі ў XIV ст. і дасягнула росквіту ў XVII ст. Асабліва ўславіліся сваімі вырабамі майстэрні Фаэнцы, Фларэнцыі, Кафаджола, Сіены, Урбіна, Кальтаджыронэ, Кастэльдурантэ і Дэруты. У гэты ж перыяд маёліка атрымлівае развіццё ў Германіі, Францыі і іншых еўрапейскіх краінах.

Remove ads

Літаратура

  • Rackham В., Italian maiolica, L., 1952
  • Яніцкая М. М. Маёліка // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 453. — 800 с. 5 000 экз. ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads