Бурдыкоўшчына
сядзіба From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бурдыкоўшчына — колішні маёнтак у Баранавіцкім раёне. Размяшчаўся паміж вёскамі Застарынне і Пачапава ва ўрочышчы Бурдыкоўшчына.
Remove ads
Гісторыя
Сядзіба вядома з 1826 года як уласнасць Ганны Валадкевіч з беларускага роду Абуховічаў. Муж наступнай уладальніцы маёнтка Рэгіны Абуховіч паходзіў з роду Эйсмонтаў, таму да пачатку XX ст. двор Бурдыкоўшчына належаў Эйсмонтам.
14 (26) верасня 1794 года ў фальварку Бурдыкоўшчына ў Вікторыі з Жукоўскіх і Вінцэнта Петрашкевіча нарадзіўся першанец — Юстын-Ануфрый Петрашкевіч, польскі і беларускі паэт, заснавальнік таварыства філаматаў[1].
Дакладная дата пабудовы палаца невядома, але, мяркуючы па архітэктурным абліччы і стылі, ён, верагодна, узведзены ў канцы XVIII ст.
Палац быў разбураны пасля Вялікай Айчыннай вайны. Цяпер на тэрыторыі колішняга палацава-паркавага ансамбля месціцца летні лагер па доглядзе цялят. На сённяшні час захаваліся толькі рэшткі раскошнага некалі англійскага парку.
Remove ads
Архітэктура

Будынак быў цагляны, двухпавярховы, прамавугольны ў плане, меў два сіметрычна размешчаныя па баках крылы з парай комінаў на кожным.
На акварэлі Напалеона Орды з боку парку цэнтральны корпус палаца вылучаецца трохвосевым рызалітам з тэрасай на першым паверсе і балконам на другім. Выгляд фасада з цэнтральнага ўвахода і ўнутраная аздоба будынка невядомыя.
Зноскі
- Ануфрый Петрашкевіч — руплівец нашай спадчыны 28 Кас 2022(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2022. Праверана 3 лістапада 2022.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads