Маі-Ндомбэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ма́і-Ндо́мбэ[1] (фр.: Lac Mai-Ndombe; ранейшая назва — Возера Леапольда) — прэснаводнае возера ў заходняй частцы басейна ракі Конга, на паўночным захадзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга.
Плошча паверхні 2300 (2300—8200[2]) км². Даўжыня складае каля 130 кіламетраў. Глыбіня 2,5—7[2] м. Размешчана на балоцістай нізіне. На поўначы ў возера ўпадае рака Латоі. Як і іншыя азёры басейна Конга, Маі-Ндамбэ з'яўляецца астаткам гіганцкага бяссцёкавага возера. З возера Маі-Ндомбэ выцякаюць рэкі Лукені і Касаі, якія ўпадаюць затым у Конга (сцёк у раку Фімі[2]).
Маі-Ндомбэ ў 1882 годзе адкрыў Генры Мортан Стэнлі падчас яго даследчай экспедыцыі 1879—1884 гг.
Remove ads
Зноскі
- Націск у адпаведнасці з Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 163. — 671 с. с илл.
- Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 163. — 671 с. с илл.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads