Маўрыкій (імператар)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Флавій Маўрыкій Тыберый Аўгуст (грэч. Φλάβιος Μαυρίκιος Τιβέριος Αὔγουστος; лац.: Flavius Mauricius Tiberius Augustus, 539 год, Кападокія — 27 лістапада 602 год, Канстанцінопаль) — візантыйскі імператар у 582—602 гадах.
Remove ads
У маладосці Маўрыкій з вялікім поспехам змагаўся супраць персаў. Стаўшы імператарам, ён давёў вайну з імі да пераможнага канца, пашырыў усходнюю мяжу і ажаніўся з дачкой персідскага цара Хасрова II. Маўрыкій таксама правёў ваенныя кампаніі на Балканах супраць авараў, і адкінуў іх назад за Дунай у 599 годзе. На захадзе імператар стварыў два экзархаты. У Італіі Маўрыкій усталяваў Равенскі экзархат у 584 годзе, прыкладаючы першыя рэальныя высілкі імперыі, для таго, каб спыніць прасоўванне лангабардаў. Са стварэннем экзархата Афрыка ў 590 годзе, Маўрыкій спыніў прасоўванне на паўднёвым усходзе. Яго кіраванне было ўскладнена фінансавымі цяжкасцямі і бесперапыннымі войнамі. У 602 годзе Фока ўзурпаваў прастол і забіў Маўрыкія і яго сыноў. Гэта падзея апынулася катастрафічнай для імперыі, таму што выклікала разбуральную вайну з Персіяй. Маўрыкій выступае ў якасці аднаго з апошніх імператараў, падчас кіравання якога імперыя яшчэ мела моцнае знешняе падабенства з антычнай Рымскай імперыяй.
Remove ads
Біяграфія
Маўрыкій нарадзіўся ў горадзе Арабісус у Кападокіі ў 539 годзе. Яго бацькам быў Павел. Магчыма армянскага паходжання[3]. У Маўрыкія таксама быў адзін брат Пётр і дзве сястры Феактыста і Гордыя. Маўрыкій упершыню прыехаў у Канстанцінопаль у чыне натарыя, стаўшы затым сакратаром comes excubitorum (начальнік экскубітараў імперскіх целаахоўнікаў) Тыберыя, будучага імператара Тыберыя II. Калі Тыберый быў абвешчаны Цэзарам у 574 годзе, Маўрыкій стаў яго пераемнікам у якасці comes excubitorum. У 579 г. быў галоўным военачальнікам у азіяцкіх правінцыях імперыі; у 582 г. стаў зяцем імператара Тыберыя II і ўслед за гэтым яго пераемнікам. Сумленны і адукаваны, ён сваімі рэформамі войска і жаданнем паменшыць расходы на армію, узбудзіў незадавальненне салдатаў, якое вылілася ў 588 г. у вялікі мяцеж, які толькі насілу ўдалося здушыць. Персідскую вайну, якую ён атрымаў ад папярэдніка, Маўрыкію ўдалося скончыць дзякуючы смутам у Персію, якія прымусілі Хасрова II звярнуцца па дапамогу да Візантыі.
У 583 г. авары аднялі ў Маўрыкія некалькі дунайскіх крэпасцей, а ў 586—587 гг. дашлі да Адрыянопаля; пацярпеў ад варвараў нават Пелапанес. У 593 г. Прыск, лепшы вайскавод Маўрыкія, пасля шэрагу перамог над аварамі перайшоў праз Дунай, у цяперашнюю Валахію, але ў 595 г. імператар, які не давяраў Прыску, замяніў яго сваім братам Пятром, пры якім ізноў пачаліся няўдачы і авары разам са славянамі аблажылі Фесалонікі. У 598 г. Прыск ізноў вярнуў удачу імператарскай зброі. У 600 г. з аварамі быў заключаны мір, паводле якога Дунай быў абвешчаны мяжой імперыі; у 601 г. візантыйцы дайшлі да Цісы і ў 602 г. удала біліся са славянамі ў Валахіі.
Маўрыкій жадаў, каб войска яго перазімавала ў непрыяцельскай зямлі, але гэта аднаўленне старадаўніх рымскіх традыцый выклікала новае, згубнае для імператара, абурэнне салдатаў. На чале арміі стаў грубы салдат Фока, які накіраваўся да Канстанцінопаля; Зялёная партыя цырка, якая ненавідзела Маўрыкія, дазволіла мяцежнікам без перашкоды ўвайсці ў сталіцу. 23 лістапада 602 г. узурпатар быў каранаваны імператарскай каронай, а праз некалькі дзён Маўрыкій па яго загадзе быў абезгалоўлены разам са сваімі сынамі (уключаючы Тыберыя) і братамі.
Маўрыкію традыцыйна прыпісваецца «Стратэгікон», трактат пра ваеннае мастацтва і стан імперыі, які змяшчае, у прыватнасці, каштоўныя звесткі пра славян. Шэраг даследчыкаў лічыць аўтарства імператара сумніўным і пазначае трактат як «Псеўда-Маўрыкій».
Remove ads
Гл. таксама
- Стратэгікон Маўрыкія
Зноскі
- Maurikios // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Emperor of the East Maurice // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
- John H. Rosser. Historical Dictionary of Byzantium. — 2-е выд.. — Scarecrow Press, 2011. — P. 199.Арыгінальны тэкст (англ.)Armenians were a significant minority within the empire. In the sixth century, Justinian I's General Narses was Armenian. The emperor Maurice (582-602) may have been Armenian. In the ninth and 10th centuries there were several Armenian emperors, including Leo V, Basil I, Romanos I Lekapenos, and John I Tzimiskes. Theodora, the wife of Theophilios, was Armenian.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads