Пелапанес

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пелапанесmap
Remove ads

Пелапанес (грэч. Πελοπόννησος) — паўднёвы паўвостраў Балканскага паўвострава, злучаны з ім Карынфскім перашыйкам. Пелапанесам завуць таксама адміністрацыйны раён (перыферыя) Грэцыі (які, аднак, займае толькі частку, хоць і большую, паўвострава).

Хуткія факты Пелапанес, Плошча ...
Remove ads

Плошча паўвострава — 22 200 км², берагавая лінія 1100 км; цяпер уваходзіць у склад Грэцыі і падзяляецца на 5 акруг (номаў) з 902 тыс. жыхароў.

Remove ads

Гісторыя

У старажытнасці паўвостраў уключаў вобласці: Аркадыю, Ахею, Эліду, Месенію, Лаконію, Аргаліду, Карынф, Фліунт і Скіён (Сіцыён). Найстаражытнейшае насельніцтва Пелапанеса — ахейцы ў 1104 да н. э. былі выцеснены дарыйскімі перасяленцамі з Элады, якія заснавалі некалькі дзяржаў. Самай магутнай сярод іх была Спарта, якая пасля кантралявала яго большую частку аж да паразы ад фіванскага войска ў IV стагоддзі да н. э. У 146 годзе да н. э. Пелапанес, падпарадкаваны рымлянамі, утварыў з сярэдняй Грэцыяй правінцыю Ахайю, пасля належаў Візантыі і Венецыі.

У Сярэдневякоўі паўвостраў вядомы як Марэя. У XV ст. заваяваны туркамі, пад валадарствам якіх заставаўся да 1827 г.

Remove ads

Гарады

Асноўныя сучасныя гарады Пелапанеса (паводле перапісу 2001 г.):

  • Патры (169 242 чал.)
  • Каламата (54 065 чал.)
  • Карынф (30 434 чал.)
  • Трыпалі (28 976 чал.)
  • Аргас (25 068 чал.)
  • Піргас (24 765 чал.)
  • Спарта (16 473 чал.)
  • Нафпліён (13 124 чал.)
  • Захара (6 739 чал.)

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads