Маўры Шры-Ланкі

мусульманская этнічная меншасць Шры-Ланкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Маўры Шры-Ланкі
Remove ads

Маўры Шры-Ланкі (там.: இலங்கைச் சோனகர்) — народ, этнічная і рэлігійная меншасць у дзяржаве Шры-Ланка. Агульная колькасць — 1 869 820 чал. (2012 г.).

Хуткія факты Агульная колькасць, Рэгіёны пражывання ...
Thumb
Колькасць маўраў у розных акругах Шры-Ланкі
Remove ads

Гісторыя

Маўры Шры-Ланкі лічаць, што іх продкамі былі арабскія і персідскія гандляры, што трапілі на Шры-Ланку ў сярэднявеччы. Да XVI ст. назіралася перасяленне мусульман на поўнач Шры-Ланкі з Малабарскага ўзбярэжжа. Некаторыя з іх займаліся пасрэдніцкім гандлем і ліхвярствам. Малабарскія мусульмане трымалі плантацыі спецый, апрацоўвалі зямлю, лавілі рыбу, лічыліся добрымі рамеснікамі. У XII — XV стст. узгадваюцца мусульманскія ўладары, якія кіравалі пэўнымі тэрыторыямі на поўначы вострава.

З прыходам на Шры-Ланку партугальцаў сітуацыя значна змянілася. Мусульмане былі выгнаны з сінгальскай дзяржавы, а пасля захопу Джафны сталі ўціскацца хрысціянамі. Многія былі вымушаны перабрацца на ўсходняе ўзбярэжжа, дзе да нашых дзён складаюць значную частку насельніцтва.

У эпоху галандскай каланіяльнай улады сярод маўраў сяліліся мусульмане-малайцы, якія служылі ў галандцаў ваеннымі наёмнікамі. Пасля абвяшчэння ў пачатку XIX ст. брытанскай каланіяльнай адміністрацыяй рэлігійнай свабоды маўры пачалі перасяляцца ў іншыя раёны, дзе традыцыйна займаліся гандлем.

Прадстаўнікі сінгальскага нацыянальнага руху першапачаткова адмоўна ставіліся да маўраў як іншаверцаў і моўных тамілаў. Але ў XX ст. пасля абвяшчэння незалежнасці Шры-Ланкі мусульманская меншасць ператварылася ў аб’ект спрэчак паміж сінгаламі і таміламі. У гады грамадзянскай вайны 19832009 гг. маўры станавіліся ахвярамі ўзброеных сіл з абодвух бакоў.

Remove ads

Асаблівасці культуры

Культурныя асаблівасці маўраў Шры-Ланкі вызначаюцца іх рэлігіяй, якая моцна адрознівае іх ад тамілаў і сінгалаў. Яны спавядаюць іслам суніцкага толку. Размаўляюць на тамільскай мове, але, у адрозненне ад тамілаў-мусульман Індыі, маўры цалкам адвяргаюць каставы падзел. Жыхары ўсходняга і паўночнага ўзбярэжжаў падтрымліваюць традыцыйныя сваяцкія сувязі з малабарскімі мусульманамі, часцяком маюць прозвішчы індыйскага паходжання. Астатнія маўры носяць арабскія прозвішчы і імёны.

Remove ads

Гл. таксама

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads