Тамільская мова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тамільская мова
Remove ads

Тамільская мова (там. தமிழ்) — самая паўднёвая з дравідыйскіх моў. На ёй гаворыць насельніцтва паўднёвай Індыі, пачынаючы ад паўночнай пагранічнай рысы (дзе заканчваецца тэлугу), якая праходзіць на некалькі міль на поўнач ад Чэнаі, і да мыса Комарын на поўдні, гэта значыць амаль ўся паўднёвая аканечнасць Індыі, за выключэннем нешырокай паласы па яе заходнім беразе, занятай роднаснай дравідыйскай мовай малаялам. Акрамя таго, па-тамільску гаворыць насельніцтва паўночнай палавіны Цэйлона.

Хуткія факты Тамільская мова, Саманазва ...

Маючы багатую 2300-гадовую гісторыю, тамільская мова лічыцца класічнай мовай.

Тамільская мова з’яўляецца афіцыйнай у Індыі (штат Тамілнад), Шры-Ланцы, Сінгапуры. У Малайзіі на тамільскай мове гаворыць частка індускага насельніцтва. Таксама на ёй гавораць на поўдні Кеніі.

У беларускай мове ёсць запазычанне з тамільскай — «катамаран» (கட்டு மரம்), што ў перакладзе значыць «звязаныя бярвенні».

Агульная колькасць носьбітаў каля 70 млн чалавек.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads