Медаль «За абарону Масквы»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Медаль «За абарону Масквы» заснавана Указам Прэзідыума ВС СССР ад 01.05.1944 аб заснаванні медаля «За абарону Масквы». Аўтар малюнка медалі - мастак М. І. Маскалёў.
Медалём "За абарону Масквы" узнагароджваліся ўсе ўдзельнікі абароны Масквы:
- ўсе вайскоўцы і вольнанаёмны склад Савецкай Арміі і войскаў НКУС, якія ўдзельнічалі ў абароне Масквы не менш аднаго месяца за час з 19 кастрычніка 1941 года па 25 студзені 1942 г.;
- асобы з грамадзянскага насельніцтва, якія прымалі непасрэдны ўдзел у абароне Масквы не менш аднаго месяца за час з 19 кастрычніка 1941 года па 25 студзеня 1942 г.;
- вайскоўцы частак Маскоўскай зоны СПА і частак МПВА, а таксама асобы з грамадзянскага насельніцтва - найбольш актыўныя ўдзельнікі абароны Масквы ад паветраных налётаў суперніка з 22 ліпеня 1941 года па 25 студзеня 1942 г.;
- вайскоўцы і грамадзянскія асобы з насельніцтва горада Масквы і Маскоўскай вобласці, якія прымалі актыўны ўдзел у будаўніцтве абарончых рубяжоў і збудаванняў абарончай мяжы Рэзервовага фронту, Мажайскага, Падольскага рубяжоў і Маскоўскага абводу.
- партызаны Маскоўскай вобласці і актыўныя ўдзельнікі абароны горада-героя Тулы.
Медаль «За абарону Масквы» носiцца на левым боку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля "За абарону Ленінграда".
Станам на 1 студзеня 1995 медалём "За абарону Масквы" ўзнагароджана прыблізна 1.028.600 чалавек.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Медаль «За абарону Масквы»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads