Медаль «За вызваленне Пальміры»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Медаль «За вызваленне Пальміры» (руск.: Медаль «За освобождение Пальмиры») — ведамасная ўзнагарода Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. Заснавана загадам міністра абароны ад 14 мая 2016 года № 273 у сувязі з вызваленнем сірыйскага горада Пальміры[1].
Remove ads
Палажэнне аб медалі
Медалём узнагароджваюцца[2]:
- вайскоўцы Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў баявой аперацыі па вызваленні Пальміры;
- вайскоўцы і асобы грамадзянскага персаналу ўзброеных сіл, якія прынялі ўдзел у арганізацыі і забеспячэнні баявой аперацыяй па вызваленні Пальміры і кіраўніцтве ёю;
- іншыя грамадзяне Расійскай Федэрацыі, замежныя грамадзяне, якія аказалі садзейнічанне аперацыі.
Сама медаль (стужка медаля) носіцца на левым баку грудзей.
Remove ads
Апісанне медаля
Медаль зроблены з металу залацістага колеру, мае форму кола дыяметрам 32 мм з выпуклым борцікам з абодвух бакоў.
На адным баку медаля: рэльефная аднакаляровыя выява ўзыходзячага сонца, абрамленага рэльефнымі надпісамі: зверху па коле — «ЗА ОСВОБОЖДЕНИЕ» (бел.: ЗА ВЫЗВАЛЕННЕ), знізу — «ПАЛЬМИРЫ» (бел.: ПАЛЬМІРЫ). У ніжняй частцы медаля малюнак аліўкавых галін, перавязаных стужкай. На адваротным баку медаля: у цэнтры — рэльефная аднакаляровая выява эмблемы міністэрства абароны РФ (увянчаны каронай двухгаловы арол з распасцёртымі крыламі; у правай лапе птушкі — меч, у левай — дубовы вянок, на грудзях арла — трохкутны, выцягнуты дадолу шчыт, у полі шчыта — вершнік, які б’е дзідай дракона), па крузе — рэльефны надпіс: у верхняй частцы — «МИНИСТЕРСТВО ОБОРОНЫ» (бел.: МІНІСТЭРСТВА АБАРОНЫ), у ніжняй частцы — «РОСИЙСКОЙ ФЕДЕРАЦИИ» (бел.: РАСІЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫІ).
Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцікутнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. З правага краю стужкі аранжавая паласа шырынёй 10 мм, абрамленая чорнай паласой шырынёй 2 мм, лявей — жоўтая паласа шырынёй 10 мм, абрамленая справа чырвонай паласой шырынёй 2 мм.
Remove ads
Семантыка
Элементы медаля сімвалізуюць:
- сонца (сімвал святла, жыцця, адраджэння), аліўкавыя галіны (сімвал міру, міралюбнасці) — вызваленне і вяртанне Пальміры да мірнага жыцця;
- эмблема міністэрства абароны РФ і аранжавая паласа стужкі медалі, абрамленая чорнай паласой, — прыналежнасць медалі да сістэмы знакаў адрознення Узброеных сіл Расіі;
- жоўтая (сімвал сонца, багацця, росквіту) і чырвоная (сімвал сілы, мужнасці, доблесці) паласы стужкі медалі — прызначэнне медалі для ўзнагароджання ваеннаслужачых, асоб грамадзянскага персаналу, іншых і замежных грамадзян, якія аказалі садзейнічанне.
Вядомыя ўзнагароджаныя
Медаль «За вызваленне Пальміры» ўдастоены: За канцэрт, які адбыўся ў вызваленай сірыйскай Пальміры 5 мая 2016 года:
- Валерый Гергіеў — дырыжор сімфанічнага аркестра Марыінскага тэатра[3];
- яго музыкі: Сяргей Ралдугін[4] і Павел Мілюкоў[5].
Узнагароджаныя другім варыянтам медаля «За вызваленне Пальміры»:
- Аляксандр Лапін — генерал-лейтэнант, начальнік штаба групоўкі войск (сіл) РФ у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы;
- Сухель Аль-Хасан — брыгадны генерал сірыйскай арміі, удзельнік узброенага канфлікту ў Сірыі;
За мужнасць, праяўленую пры вызваленні Пальміры, медалямі ўзнагароджаны шэраг вайскоўцаў брыгады спецаперацый «Тыгр»:
- Другі варыянт медаля
- Другі варыянт стужкі
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Медальный зачёт России в военной операции в Сирии Архівавана 7 сакавіка 2017. / 22.08.2016 «Часть 1»
- Медаль «За освобождение Пальмиры» / «Полевая почта»
- Валерия Гергиева и музыкантов Мариинского театра наградили медалями «За освобождение Пальмиры» / 16.05.2016 (19:23) «Сайт Минобороны России»
- Гергиева и Ролдугина наградили медалью «За освобождение Пальмиры» / 16.05.2016 (12:15) «IA News»
- Оркестр под управлением Гергиева дал концерт в Пальмире / 05.05.2016 (19:18) «РБК»
- Валерий Гергиев награждён медалью «За освобождение Пальмиры» Архівавана 27 снежня 2016. / (с фото сирийской медали)
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads