Медаль «За размініраванне Пальміры»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Медаль «За размініраванне Пальміры» (руск.: Медаль «За разминирование Пальмиры») — ведамасная ўзнагарода Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. Заснавана 16 мая 2016 года загадам міністра абароны № 277 «Аб заснаванні медаля Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі „За вызваленне Пальміры“»[1].
Remove ads
Палажэнне аб медалі
Медалём узнагароджваюцца[2]:
- вайскоўцы Узброеных сіл Расіі за адзнаку, адвагу і самаадданасць, высокі прафесіяналізм, праяўленыя пры выкананні задач па выяўленні і абясшкоджванню (знішчэнню) выбухованебяспечных прадметаў у ходзе размініравання Пальміры;
- вайскоўцы і асобы грамадзянскага персаналу ўзброеных сіл, якія прынялі ўдзел у арганізацыі і забеспячэнні размініравання Пальміры і кіраўніцтве дзеяннямі падначаленых;
- іншыя грамадзяне Расійскай Федэрацыі, замежныя грамадзяне, якія аказалі садзейнічанне ў вырашэнні задач па размініраванні Пальміры.
Медаль (стужка медаля) носіцца на левым баку грудзей.
Remove ads
Апісанне медалі
Медаль з металу залацістага колеру, мае форму круга дыяметрам 32 мм з выпуклым борцікам з абодвух бакоў.
На адным баку медалі ў цэнтры — рэльефная аднакаляровая выява Трыумфальнай аркі і аліўкавых галін пад ёй. У верхняй частцы па крузе — рэльефны надпіс: «ЗА РАЗМИНИРОВАНИЕ ПАЛЬМИРЫ» (бел.: ЗА РАЗМІНІРАВАННЕ ПАЛЬМІРЫ). На адваротным баку медаля: у цэнтры — рэльефная аднакаляровая выява эмблемы міністэрства абароны РФ (увянчаны каронай двухгаловы арол з распасцёртымі крыламі. У правай лапе арла — меч, у левай — дубовы вянок. На грудзях арла — трохкутны, выцягнуты дадолу шчыт. У полі шчыта – вершнік, які б’е дзідай дракона), па крузе – рэльефны надпіс: у верхняй частцы – «МИНИСТЕРСТВО ОБОРОНЫ» (бел.: МІНІСТЭРСТВА АБАРОНЫ), у ніжняй частцы — «РОССИЙСКОЙ ФЕДЕРАЦИИ» (бел.: РАСІЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫІ).
Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцікутнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. З правага краю стужкі аранжавая паласа шырынёй 10 мм, абрамленая чорнай паласой шырынёй 2 мм, лявей – роўнавялікія чорная, белая і чырвоная паласы.
Remove ads
Семантыка
Элементы медаля сімвалізуюць:
- Трыумфальная арка (славутасць Пальміры) і аліўкавыя галіны (сімвал міру і міралюбнасці) – высокі прафесіяналізм, мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выкананні задач пры правядзенні аперацыі па размініраванні Пальміры;
- эмблема міністэрства абароны і аранжавая паласа стужкі медалі, абрамленая чорнай паласой, — прыналежнасць медалі да сістэмы знакаў адрознення Узброеных сіл Расіі;
- чорная, белая і чырвоная палосы стужкі медалі (колеры сцяга інжынерных войскаў Расіі) — прызначэнне медаля для ўзнагароджання вайскоўцаў і асоб грамадзянскага персаналу ўзброеных сіл, а таксама іншых і замежных грамадзян, якія аказалі садзейнічанне ў вырашэнні задач па размініраванні Пальміры.
Узнагароджанне
- 27 мая 2016 года ў горадзе Мураме, прама на чыгуначным вакзале, медалём «За размініраванне Пальміры» былі ўзнагароджаны вайскоўцы інжынерна-сапёрнай брыгады, якія вярнуліся з Сірыі. Больш за паўтары месяцаў яны працавалі ў вызваленай Пальміры. За час камандзіроўкі мурамскія сапёры цалкам ачысцілі ад мін амаль тысячу гектараў на тэрыторыі горада і звыш 100 кіламетраў дарог, абясшкодзіўшы каля 20 тысяч выбухованебяспечных прадметаў[3][4].
- 7 чэрвеня 2016 года ў падмаскоўным пасёлку Нахабіна было ўзнагароджана больш за 30 вайскоўцаў Міжнароднага супрацьміннага цэнтра Узброеных Сіл РФ, якія вярнуліся з Сірыі[5].
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Медальный зачёт России в военной операции в Сирии Архівавана 7 сакавіка 2017. / 22.08.2016 «Часть 1»
- Медаль «За разминирование Пальмиры» / «Полевая почта»
- Муромских саперов наградили за разминирование Пальмиры date=2016-05-27 / 27.05.2016 (15:00) «НТВ новости»
- В Россию вернулись саперы, работавшие на разминировании сирийской Пальмиры / 27.05. 2016 (15:12) «Первый канал»
- Более 30 военнослужащих инженерных войск ВС РФ награждены за разминирование Пальмиры Архівавана 15 жніўня 2016. / 07.06.2016 (16:05) www.defence.ru
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads