Медаль «За вызваленне Прагі»

медаль СССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Медаль «За вызваленне Прагі»
Remove ads

Меда́ль «За вызвале́нне Пра́гі» — узнагарода для вайскоўцаў Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў Пражскай аперацыі 3-9 мая 1945 года. Таксама гэтым медалём узнагароджваліся арганізатары і кіраўнікі баявых дзеянняў па вызваленні гэтага горада.

Хуткія факты Медаль «За вызваленне Прагі», Краіна ...

Медаль заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 чэрвеня 1945 года. Аўтары праекта медаля — мастак А. І. Кузняцоў і мастачка Скаржынская.

Па стане на 1962 год медалём «За вызваленне Прагі» было ўзнагароджана звыш 395 000 чалавек.

Remove ads

Апісанне медаля

Медаль «За вызваленне Прагі» выраблены з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.

На вонкавым баку па акружнасці надпіс «За вызваленне», пад ёй — надпіс «Прагі». Унізе выява ўзыходзячага сонца і двух лаўровых галінак, злучаных пад пяціканцовай зорачкай. Таксама пярэдні бок медаля абрамлены борцікам.

На адваротным баку медаля — дата вызвалення Прагі: «9 мая 1945», пад датай — пяціканцовая зорка. Усе надпісы і малюнкі на медалі — выпуклыя.

Медаль вушкам i кольцом злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай бэзавай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі — сіняя палоска шырынёй 8 мм.

Медаль «За вызваленне Прагі» носіцца на левым баку грудзей i пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За вызваленне Варшавы».

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads