Медаль «За ўзяцце Вены»

медаль СССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Медаль «За ўзяцце Вены»
Remove ads

Медаль «За ўзяцце Вены» — медаль, заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 9 чэрвеня 1945 года ў гонар ўзяцця Вены ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны.

Хуткія факты Медаль «За ўзяцце Вены», Краіна ...

Медалём «За ўзяцце Вены» узнагароджваюцца ваеннаслужачыя Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС — непасрэдныя ўдзельнікі штурму і ўзяцця Вены ў перыяд 16 сакавіка — 13 красавіка 1945 года, а таксама арганізатары і кіраўнікі баявых аперацый пры ўзяцці гэтага горада.

Медаль «За ўзяцце Вены» носiцца на левым боку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За ўзяцце Кёнігсберга».

Па стане на 1 студзеня 1995 медалём «За ўзяцце Вены» ўзнагароджана прыблізна 277 380 чалавек.

Remove ads

Апісанне медаля

Медаль «За ўзяцце Вены» вырабляецца з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм. Аўтар праекта медалі — мастачка Зварыкина.

На вонкавым боку медаля: у цэнтры надпіс «За ўзяцце Вены», уверсе пяціканцовая зорачка, унізе лаўравая галінка. Бок медалі абрамлены борцікам.

На адваротным боку медаля дата ўзяцця Вены: «13 красавіка 1945 года», над датай пяціканцовая зорачка.

Усе надпісы і малюнкі на медалі выпуклыя.

Медаль пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з пяцiвугольнай калодкай, абцягнутай блакітнай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі сіняя палоска шырынёй 8 мм.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads