Медыка-дыягнастычны факультэт ГрДМУ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Медыка-дыягнастычны факультэт — адзін з факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Гісторыя
Згодна з загадам Міністэрства аховы здароўя БССР № 92 ад 23 мая 1991 года ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце пачалі падрыхтоўку медыцынскіх сясцёр на ўмовах мэтавага прыёму. Функцыі кіраўніцтва аддзяленнем медыцынскіх сясцёр з вышэйшай адукацыяй спачатку выконвалі дэканы іншых факультэтаў:
- 1991—1997 — М. М. Пяткевіч
- 1997 — Г. Р. Мармыш
- 1998 — К. У. Вільчук
У 2000 годзе арганізаваны факультэт медыцынскіх сясцёр з вышэйшай адукацыяй (у 1998—2000 гадах — кіраўнік аддзялення, у 2000—2004 гадах — дэкан К. М. Іядкоўскі, з 2005 года — дэкан Я. М. Цішчанка).
Загад МАЗ РБ № 606 ад 16 ліпеня 2007 года «Пра некаторыя пытанні дзейнасці ўстановы адукацыі „Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт“» рэгламентаваў пераўтварэнне факультэта медыцынскіх сясцёр з вышэйшай адукацыяй у медыка-дыягнастычны факультэт з ажыццяўленнем падрыхтоўкі кадраў па спецыяльнасцях «Сястрынская справа», «Медыка-дыягнастычная справа». У 2008 годзе ўтвораны медыка-дыягнастычны факультэт. У 2010 годзе факультэт прайшоў акрэдытацыю[1].
Remove ads
Спецыяльнасці
- «Медыка-псіхалагічная справа», кваліфікацыя «ўрач», тэрмін навучання — 5 год, вочная форма навучання;
- «Сястрынская справа», кваліфікацыя «Медыцынская сястра з вышэйшай адукацыяй», тэрмін навучання — 5 год, завочная форма навучання.
Дэканы
- Яўген Міхайлавіч Цішчанка (2008—2013)
- Яўген Станіслававіч Окалакулак (2013—2020)
- Ірына Андрээеўна Курстак (з 2020)
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads