Дзяржаўная граніца Беларусі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзяржаўная мяжа Рэспублікі Беларусь — лінія і вертыкальная паверхня ўздоўж гэтай лініі, якая вызначае межы тэрыторыі Рэспублікі Беларусь — сушы, водаў, нетраў і паветранай прасторы[1].

Межы

Больш інфармацыі Мяжа Беларусі, Краіна ...

Найбольшую працягласць мае мяжа з Расіяй (1 283 км), найменшую — з Латвіяй (172,912 км)[2].

На беларуска-літоўскай мяжы ўсталявана 1 957 пагранічных слупоў, на беларуска-латвійскай — 417, на беларуска-польскай — 667[3].

Спрэчныя дзялянкі

Украіна

На сённяшні дзень дзяржаўная мяжа рэгулюецца Дамоваю паміж Беларуссю і Украінай аб сяброўстве, дабрасуседзтве і супрацоўніцтве ад 17 чэрвеня 1995 года. Дамова аб Дзяржаўнай мяжы паміж Беларуссю і Украінай ад 12 мая 1997 года ў той самы год была ратыфікаваная Вярхоўнай Радай Украіны, аднак да сёння не ратыфікаваная Нацыянальным Сходам Рэспублікі Беларусь[4].

Паводле старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Ігара Рачкоўскага, працягласць працы па дэмаркацыі мяжы можа працягвацца да 10 год і патрабуе 51 мільярда беларускіх рублёў[5].

Літва

На пачатку 1990-х гадоў паміж Беларуссю і Літвой разгарэлася тэрытарыяльная спрэчка за прыналежнасць чыгуначнай станцыі Адуцішкі. Станцыя хоць і знаходзілася ў савецкія часы на тэрыторыі ЛітССР, аднак адміністрацыйна падпарадкоўвалася Беларускай чыгунцы [6]. Толькі ўвосень 1994 года беларускі бок, які раней патрабаваў ад Літвы грашовую кампенсацыю за выкарыстанне станцыі, перадаў яе Літве бязвыплатна.

Remove ads

Падзеі 2020 года

29 кастрычніка 2020 года Беларусь закрыла межы з Літвой, Польшчай, Украінай і Латвіяй на ўезд. Грамадзяне Беларусі нейкі час не маглі вярнуцца дадому. Пазней з’явілася афіцыйнае тлумачэнне сітуацыі на мяжы і грамадзян Беларусі ўсё ж пачалі пускаць на тэрыторыю рэспублікі. Афіцыйна, межы закрыты «ў сувязі з эпідэмічнай абстаноўкай у сумежных краінах з Рэспублікай Беларусь»[7].

Зноскі

  1. Артыкул 1 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь» // Ведомости Верховного Совета Республики Беларусь. 1992. № 31. Ст. 509; Ведомости Национального собрания Республики Беларусь, 1999 г., № 4, ст. 89.
  2. Алег Трусаў. Як мяняліся нашы межы ў ХХ ст. // «Наша Слова» № 32 (820) 22 жніўня 2007 г.
  3. Беларусь закрыла межы з Літвой, Польшчай, Украінай і Латвіяй на ўезд. Наша Ніва (29 кастрычніка 2020). Праверана 2 лістапада 2020.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads