Ігар Анатольевіч Рачкоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

І́гар Анатольевіч Рачкоўскі (нар. 5 красавіка 1968, Смаргонь) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі (2007).

Хуткія факты Ігар Анатольевіч Рачкоўскі, Першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь ...
Remove ads

Біяграфія

У 1990 годзе скончыў камандна-інжынерны факультэт Рыжскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча, у 1996 годзе — курсы Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, у 2001 годзе — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства».

Праходзіў службу на розных афіцэрскіх пасадах ва ўзброеных сілах і органах дзяржаўнай бяспекі. У пагранічных войсках з верасня 1998 года. З 2004 года ўзначальваў Асобную службу актыўных мерапрыемстваў пагранічных войск.

10 красавіка 2007 указам прэзідэнта № 175 прызначаны старшынём Дзяржаўнага камітэта пагранічных войск Беларусі. З верасня 2007 — згодна з указам аб пераназванні — старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь. 11 верасня 2007 атрымаў званне генерал-маёра.

У красавіку 2010 года вызначыўся тым, што зрабіў выступ у парламенце Беларусі на беларускай мове.[2]. Пазней ён патлумачыў: Мая пазіцыя ясная. Калі вы заўважылі, пры ўездзе ў Рэспубліку Беларусь першы запіс пра назву краіны ідзе на беларускай мове. Бо гэта наша ідэнтыфікацыя. Калі мы хочам, каб нас паважалі, павінны паважаць самі сябе[3].

31 ліпеня 2012 Ігар Рачкоўскі вызвалены ад займанай пасады за неналежнае выкананне службовых абавязкаў па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Гэта было звязана з гісторыяй шведскіх мядзведзікаў, якіх 4 ліпеня скідвалі з самалёта над Мінскам і Івянцом.

З лістапада 2012 першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. Старшыня Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь у 2014—2017 гадах.

Мае пяцёра дзяцей.

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads