Мекленбург-Пярэдняя Памеранія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мекленбург-Пярэдняя Памеранія (ням.: Mecklenburg-Vorpommern) — зямля ФРГ. Сталіца — Шверын.
Remove ads
Дзякуючы геаграфічным фактарам і асаблівасцям гістарычнага развіцця, гэтая федэральная зямля з насельніцтвам каля двух мільёнаў чалавек уяўляе сабой найменш населеную з усіх федэральных зямель сучаснай Германіі.
Remove ads
Гісторыя
Доўгі час гэтыя землі былі населеныя славянскімі плямёнамі, пераход якіх да новых формаў вядзення сельскай гаспадаркі прыблізна супаў з пачаткам экспансіі насельніцтва з заходніх абласцей на Усход, націск на Усход, які пачаўся з крыжовага паходу, узначальваўся Генрыхам Львом супраць паганскага насельніцтва, якое складалася з шэрагу плямёнаў, званых агульным словам венды.
Прырода
Займае нізіннае Мекленбургскае паазер’е, у Балтыйскім моры астравы Руген, Пёль, Гідэнзе, частку Узедама і інш. Клімат умераны, цёплы, пад значным уплывам марскіх мас паветра. Рэкі кароткія. Шмат азёр, найбольшае Мюрыц (117 км²). Вялікую плошчу займаюць хваёвыя і букавыя лясы.
Эканоміка
У федэральнай зямлі вырошчваюць збожжавыя культуры, рапс, бульба. Прыносіць даходы рыбалоўства. Развіваюцца прадпрыемствы будаўнічай індустрыі, харчовай прамысловасці, дрэваапрацоўкі.
Запазычанасць: 6.170 € на душу насельніцтва (2002) Агульная запазычанасць: 10800000000 € (2002)
Транспарт
Добра развіта сетка аўтадарог і чыгунак. Галоўны гандлёвы і рыбалоўны порт — Ростак, паромны порт Засніц (сувязі з Швецыяй).
Вядомыя асобы
- Каспар Давід Фрыдрых (1774—1840) — нямецкі жывапіс]ец.
- Вольфганг Кёпен (1906—1996) — нямецкі пісьменнік.
Зноскі
- archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- Manuela Schwesig - Ministerpräsidentin — Staatskanzlei des Landes Mecklenburg-Vorpommern. Праверана 4 ліпеня 2017.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads