Гідэнзэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гідэнзэmap
Remove ads

Гідэнзэ, Гідэнзе[1] (ням.: Hiddensee) — востраў на поўдні Балтыйскага мора. Уваходзіць у склад германскай зямлі Мекленбург-Пярэдняя Памеранія. Плошча - 19,02 км². Насельніцтва (2017 г.) — 1000 чалавек.

Хуткія факты Гідэнзэ, Характарыстыкі ...
Remove ads

Геаграфія

Thumb
Бакенберг

Востраў Гідэнзэ месціцца на захад ад большага па памерах вострава Руген. Адлучаны ад яго шэрагам праліваў і заліваў, у самым вузкім месцы ўсяго на 480 м. Выцягнуты з поўначы на поўдзень на 17 км. Найбольшая шырыня — 1,97 км, найменьшая шырыня — 125 м. Найвышэйшы пункт — пагорак Бакенберг (72 м) на поўначы.

Гідэнзэ — адносна маладое ўтварэнне з пункту гледжання геалогіі. Пачаў фарміравацца ў апошні ледавіковы перыяд у выніку адкладанняў ледавіка. Абрысы ўзбярэжжа, блізкія да сучасных, узніклі толькі пасля нашай эры. Пясчаная частка берага вельмі няўстойлівая, у нашы дні на поўначы скарачаецца з хуткасцю каля 30 см у год. Для абароны берага ад мора ўзводзяцца дамбы.

Клімат мяккі марскі. Дзякуючы сталым вятрам назіраецца 2168 сонечных гадзін у год. Сярэднегадавая тэмпература каля +8°C. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў 540 мм.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Вёска на Гідэнзэ. Малюнак каля 1864 г.

Найстаражытнейшым сведчаннем прысутнасці чалавека на Гідэнзэ з'яўляецца пахаванне германскай жанчыны, якое датуецца III ст. н. э. У VII ст. тут пасяліліся славяне. Лічыцца, што сучасная назва вострава паходзіць ад імя нарвежскага караля Хедына. Упершыню яна ўзгадваецца Саксонам Граматыкам, прысутнічае ў Малодшай Эдзе.

13 красавіка 1296 г. руянскі князь Візлаў II перадаў Гідэнзэ цыстэрцыянцам, якія заснавалі на ім абацтва Святога Мікалая. Яно было ліквідавана ў 1536 г. у выніку Рэфармацыі. Востраў быў падпарадкаваны Памераніяй. Падчас Трыццацігадовай вайны пацярпелі знакамітыя лясы Гідэнзэ, спаленыя, каб не дазволіць вываз драўніны ў Данію. У 1648 - 1815 гг. уваходзіў у склад Швецыі.

У 1815 - 1945 гг. Гідэнзэ знаходзіўся пад катролем Прусіі. У 1864 - 1872 гг. берагавая лінія моцна пацярпела ад штармоў. Каб узнавіць яе, была пабудавана дамба, ствараліся штучныя лесанасаджэнні. У 1939 г. усе паселішчы вострава былі аб'яднаны ў адзіны муніцыпалітэт.

У 1945 г. часова заняты савецкімі войскамі. Пасля заканчэння II Сусветнай вайны ў складзе Мекленбурга-Пярэдняй Памераніі.

Remove ads

Герб і сцяг

Інфраструктура

Населены пераважна паўночная і паўднёвая часткі вострава. Поўдзень займае птушыны запаведнік.

Больш інфармацыі Назва, Першае узгадванне ...

Фітэ, Клостэр і Ноендорф злучаны паромнымі пераправамі з Ругенам і Штральзундам. На востраве забаронены рух прыватных аўтамабіляў. Мясцовыя жыхары карыстаюцца коннымі вазамі. Працуе муніцыпальны транспарт.

Асноўныя галіны эканомікі: турызм і сельская гаспадарка.

У Фітэ ёсць адзіная на востраве сярэдняя школа і дом мясцовага нацыянальнага парка. У Клостэры працуе музей і археалагічная выстава.

Remove ads

Спасылкі

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — карта Мекленбург-Пярэдняй Памераніі
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads