Помнік экіпажу М. Ф. Гастэлы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Помнік экіпажу М. Ф. Гастэлы
Remove ads

Помнік экіпажу Мікалая Гастэлы — помнік у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці, размешчаны на 50-м км шашы Р28 Мінск — Вільня, за 0,5 км на паўночны захад ад Радашковічаў[1].

Хуткія факты Помнік экіпажу М. Ф. Гастэлы, Краіна ...
Remove ads

Подзвіг экіпажа

26 чэрвеня 1941 г. эскадрылля капітана М. Ф. Гастэлы вылецела на бамбардзіроўку калоны танкаў праціўніка па дарозе Маладзечна — Радашковічы. У час бою варожы снарад пашкодзіў бензабак самалёта, што прывяло да пажару. Камандзір эскадрыллі М. Ф. Гастэла разам з членамі экіпажа — штурманам лейтэнантам А. А. Бурдзянюком, лётчыкам-назіральнікам лейтэнантам Р. М. Скарабагатым і стралком-радыстам старшым сяржантам А. А. Калініным — накіравалі ахопленую полымем машыну на скопішча танкаў, бронетранспарцёраў і аўтамашын ворага, нанёсшы значныя страты[1].

Пасмяротна М. Ф. Гастэлу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, а А. А. Бурдзянюк, Р. М. Скарабагаты і А. А. Калінін узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені. Подзвіг экіпажа М. Ф. Гастэлы ў гады Вялікай Айчыннай вайны паўтарылі больш за 100 экіпажаў савецкіх лётчыкаў. Рэшткі самалёта захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У 1976 г. былі выпушчаны юбілейныя медалі, прысвечаныя гераічнаму экіпажу[1].

Remove ads

Апісанне

У 1976 годзе на месцы подзвігу экіпажа, замест помніка, усталяванага ў 1964 годзе, быў адкрыты новы мемарыял. Яго аўтарамі сталі скульптар А. Анікейчык і архітэктары Л. Левін і Ю. Градаў[1].

Абеліск нахілены ў бок дарогі і завяршаецца бюстам М. Ф. Гастэлы. Манумент выкананы з бетону і сілуміну, вышыня абеліска — 10 метраў, вышыня бюста — 5 метраў[1].

Вобраз героя перададзены праз экспрэсіўныя формы, якія падкрэсліваюць рашучасць і мужнасць лётчыка. Яго позірк скіраваны наперад, а нахіл галавы, асіметрыя зрэзу бюста і кампазіцыя надаюць адчуванне палёту[1].

Дарога, якая вядзе да ўзгорка, выкладзена бутам і засыпана гравіем. Каля падножжа абеліска яна звужаецца і нібы ўліваецца ў манумент. На дарожным пакрыцці схематычна намаляваны крылы чатырох самалётаў з імёнамі членаў экіпажа Гастэлы[1].

Каля асновы ўзгорка размешчаны два валуны, паміж якімі знаходзіцца памятная пліта з надпісам[1]:

" 26 чэрвеня 1941 г. тут здзейсніў подзвіг экіпаж Героя Савецкага Саюза Мікалая Гастэлы. "
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads