Мена (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ме́навозера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Крашанка (цячэ праз возера), за 7 км у напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Федаронкі.

Хуткія факты Мена, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,38 км². Даўжыня 1,06 км, найбольшая шырыня 0,58 км, даўжыня берагавой лініі 2,88 км. Найбольшая глыбіня 1,9 м, сярэдняя 1,1 м. Аб'ём вады ў возеры 0,43 млн м³. Плошча вадазбору 132 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны на паўднёвым усходзе і паўночным захадзе спадзістыя, вышынёй 2—5 м, астатнія невыразныя. Берагі сплавінныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 300 м. Дно высланае сапрапелямі. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Цалкам зарастае. Праз возера працякае рака Крашанка.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads