Менталіст (тэлесерыял)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Менталіст» (англ.: The Mentalist)[4] — амерыканскі тэлевізійны серыял, прэм’ера якога адбылася 23 верасня 2008 года на канале CBS.
Remove ads
Сюжэт
Галоўны герой — Патрык Джэйн (Сайман Бейкер), цудоўны псіхолаг-практык і маніпулятар, які некалі прыкідваўся «экстрасэнсам», «празорцам». Прытрымваючыся створанага ім вобразу, супрацоўнічаў са следствам у пайманні серыйнага забойцы «Крывавы Джон». У выступе на тэлебачанні апісаў, як «празорлівы», яго псіхалагічны партрэт: ушчэмлены з дзяцінства і іншае. Абураны такі «хлуснёй», як ён сам выказаўся ў сваім пасланні, «Крывавы Джон» забіў жонку і дачку Патрыка…
Зараз Патрык Джэйн займаецца тым, што дапамагае Каліфарнійскаму бюро расследаванняў у раскрыцці розных цяжкіх злачынстваў, пераважна — забойстваў. Ён катэгарычна адмаўляе, што магія існуе, і даказвае, што ўсё гэта спрытнасць рук і назіральнасць.
Аказваючы ўсялякую дапамогу бюро, ён працягвае жыць таксама і надзеяй злавіць «Крывавага Джона».
Remove ads
У ролях
- Сайман Бейкер — Патрык Джэйн
- Робін Тані — Тэрэза Лісбан
- Цім Канг — Кімбал Чо
- Оўэн Ёмэн — Уэйн Рыгсбі
- Аманда Рыеці — Грэйс Ван Пелт
- Эмілі Свалаў — Кім Фішэр
Сезоны
Вытворчасць
Рэальнага Каліфарнійскага Бюро Расследаванняў (CBI) больш не існуе пад гэтым імем, яно было аб’яднана ў 2007 годзе (да выхаду шоу), і ператварылася «Бюро Расследаванняў і Разведкі (BII)». Таксама ў серыяле часта паказваюць выдуманыя месцы, такія як «Сэлінджэр Міл і Ранча-Роса». Як і большасць амерыканскіх тэлесерыялаў, сцэны «Менталіста» галоўным чынам зняты ў студыі ў Лос-Анджэлесе, але часам сцэны здымаюцца ў Сакрамента.
15 кастрычніка 2008, CBS замовіў поўны сезон серыяла[5]. На 20 мая 2009, CBS замовіла другі сезон, прэм’ера якой адбылася 24 верасня 2009 у ЗША[6] і 22 верасня на CTV у Канадзе[7], а таксама 28 верасня 2009 у Аўстраліі. 19 мая 2010 CBS абвясціла, што серыял быў падоўжаны на трэці сезон[8]. 18 мая 2011 CBS абвясціла, што серыял быў падоўжаны на чацвёрты сезон[9].
Remove ads
Зноскі
- Бруна Хелер – «бацька Менталіста»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2011. Праверана 25 студзеня 2012.
- Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- Гл. таксама артыкул «Менталізм, мастацтва»
- Breaking News - Cbs Gives A Full Season Order To "The Mentalist" . TheFutonCritic.com (29 чэрвеня 2010). Праверана 6 ліпеня 2010.
- Fall TV: CBS Announces Premiere Dates . TVGuide.com. Праверана June 24, 2009.
- CTV.ca | The Mentalist (HD)(недаступная спасылка). CTV.ca. Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2021. Праверана September 7, 2009.
- CBS Announces 2010-2011 Primetime Schedule .(недаступная спасылка)
- CBS Announces 2011-2012 Primetime Schedule(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2012. Праверана 25 студзеня 2012.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads