Мерада
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Мерада» — беларускі гурт, які выконвае музыку напрамку кантры, фолк, соўл, рок, блюз. Заснаваны ў 2013 годзе ў Мінску.
Гісторыя
Групу стварылі былыя ўдзельнікі блюзавай каманды «Steve Cramer BAND» сямейная пара Стыў і Ганна Крамер у 2013 годзе.
Стыў Крамер (Усевалад Крамушчанка) пачынаў як гукарэжысёр гурта «Бонда». Эмігрыраваў з Беларусі ў 1989 годзе. Граў па клубах Лондана, Нью-Ёрка, у ізраільскім Бэіт-Шэане. Пасля 17-ці год музычных вандраванняў вярнуўся ў Мінск. Тут ён пазнаёміўся з Ганнай, якая, маючы дзве вакальныя адукацыі, займалася педагагічнай і арганізатарскай дзейнасцю[1]. Спачатку яны выступалі з каверамі класічнага блюзу і англамоўнымі ўласнымі песнямі пад назвай «Steve Cramer Band». Але ў 2013 годзе ў розных інтэрнэт- і радыё-плебісцытах пачалі гучаць ужо іх беларускамоўныя хіты пад назвай «Мерада»[2].
Пра гурт сам заснавальнік «Мерады» Стыў Крамер кажа, што «ў творчасці свайго гурта „Мерада“ ён разам са сваёй жонкай, спявачкай Ганнай Крамэр, імкнецца аб'яднаць духоўнасць „Песняроў“, меладызм „Бонды“ і мадэрн „Улісу“, а таксама найлепшыя сусветныя напрацоўкі ў кантры, року, фольку і госпэлу»[3].
Улетку 2015 года гурт выдаў свой першы альбом — «Проста вер», у які ўвайшло 10 песень, запісаных пры дапамозе запрошаных іншых музыкантаў, сярод якіх: Валерый Дасюкевіч (гурт «J:морс»), Ігар Варашкевіч (гурт «Крама»), Іван Махновіч (экс-гурт «Харлі»), Іван Кучарэнка (Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр), Уладзімір Міхновіч (экс-гурт «Остров Пришельцев»), Аляксей Золатаў (экс-гурт «Svet Boogie Band») і іншыя[2].
У верасні 2015 года гурт прапанаваў свой першы прафесійны кліп на кампазіцыю «Начны праспект», сцэнарыстам і рэжысёрам якога стаў Стыў Крамер[4]. У тым жа месяцы ў відэа-чарце Tuzin.fm кліп трымаўся на 1-м месцы[5].
Remove ads
Склад гурту
- Ганна Крамер — вакал, бэк-вакал, вуснавы гармонік, бубны
- Стыў Крамер — гітары, слайд, мандаліна, перкусія, бэк-вакал
- запрошаныя музыкі
Альбомы
Зноскі
- Анатоль Мяльгуй. «МЕРАДА» на шляху гармоніі і якасці гука (24 верасня 2014). Праверана 26 верасня 2015.
- Вітаўт Мартыненка. Сонечны дэбют гурта «Merada» «Merada» — «Проста вер»(недаступная спасылка). Наша слова (1 жніўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2018. Праверана 4 верасня 2015.
- «Мерада»: «Мы хочам адрадзіць пераймальнасьць традыцыяў у беларускай музыцы» . Tuzin.fm (9 сакавіка 2015). Праверана 26 верасня 2015.
- Анатоль Мяльгуй. Дзівосы начнога гораду. Першы кліп гурту «Мерада» . Budzma.org (18 верасня 2015). Праверана 26 верасня 2015.
- Відэа чарт. Тур №1 / 18 верасня - 18 кастрычнiка 2015 . Tuzin.fm. Праверана 26 верасня 2015.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads