Меса (Арызона)

горад у штаце Арызона, ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Меса (Арызона)map
Remove ads

Ме́са (англ.: Mesa /ˈmeɪsə/) — горад у штаце Арызона, ЗША, прыгарад Фінікса. Трэці па колькасці жыхароў (460155 чалавек па стане на 2006 год) горад Арызоны пасля Фінікса і Тусана.

Хуткія факты Меса, Краіна ...

Меса — адзін з гарадоў ЗША з самым хуткім ростам насельніцтва, у XXI стагоддзі ўвайшоў у лік 40 найбуйнейшых гарадоў краіны. Насельніцтва Месы большае, чым у такіх больш вядомых гарадах ЗША, як Кліўленд, Маямі, Тампа ці Мінеапаліс. Нягледзячы на гэта, Меса працягвае заставацца «спальным раёнам».

Thumb
Храм Цэрквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён у Месе

Горад заснаваны мармонамі-перасяленцамі ў 1878 годзе і сярод жыхароў Месы па-ранейшаму каля 10 % — мармоны. Іх Царкве належыць адзін з найстарэйшых храмаў горада.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Паводле перапісу насельніцтва ЗША ў 2010 годзе, расавы склад Месы:

  • Белыя — 77,1%
  • Лацінаамерыканцы — 26,5%
  • Афраамерыканцы — 3,5%
  • Карэнныя амерыканцы — 2,4%
  • Азіяты — 1,9%
  • Гавайцы — 0,4%
  • Іншыя расы — 5,8%
  • Дзве і больш расы — 3,4%

Славутасці

  • Арызонскі музей прыродазнаўчай гісторыі

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads