Металкор

From Wikipedia, the free encyclopedia

Металкор
Remove ads

Металкор (англ.: Metalcore) — тэрмін, які ўжываецца для апісання жанраў музыкі, у якіх ёсць элементы хардкор-панку і хэві-металу. Тэрмін набыў сваё сучаснае значэнне ў сярэдзіне 1990-х гадоў, калі быў ужыты для такіх гуртоў, як Earth Crisis, Deadguy і Integrity. Самая ранняя з іх, Integrity, пачаткі сваю дзейнасць 1989 годзе. Металкор адрозніваецца ад іншых форм спалучэнняў панка і металу наяўнасцю ў музыцы брэйкдаўнаў:[3] павольных пройгрышаў, якія падахвочваюць да слемінгу.

Хуткія факты Металкор, Кірунак: ...
Remove ads

Гісторыя

Красовер трэш

У выніку зліцці хардкору і металу, утварыўся красовер трэш, ў горадзе Беркелі штата Каліфорнія, у клубе Ruthie’s, у 1984 годзе[4]. Тэрмін металкор пачынаюць ужываць для пазначэння красовер гуртоў[5]. Хардкор гурты Corrosion of Conformity,[6][7][8][9] D.R.I.[10] і Suicidal Tendencies[11][12] граюць у жанры блізкім да трэш-металу. Гэтая сцэна ўплывае на музыку скінхэдаў нью-ёркскага хардкору, якая таксама пачынаецца ў 1984 годзе і ўключае ў сябе такія гурты, як Cro-Mags,[13] Murphy's Law, Agnostic Front[14][15] і Warzone.[16] Самымі ўплывовымі з іх былі Cro-Mags, што вызнавалі straight edge. Іншымі нью-ёркскімі straight edge гуртамі ёсць Gorilla Biscuits, Crumbsuckers і Youth of Today, якія распрацавалі жанр youth crew.

Металік хардкор

Паміж 1989 і 1995 гадамі паўстала новая хваля металкор-гуртоў. Яна ўключае Integrity, Earth Crisis, Converge, Starkweather, Judge, Bloodlet, Strife, Rorschach, Cave In, Vision of Disorder, Hatebreed і Candiria. На гучанне гурта Integrity аказалі ўплыў такія гурты, як Cro-Mags, Slayer і Joy Division. Earth Crisis, Converge і Hatebreed выпрабавалі ўплыў дэз-металу. Гурты Biohazard, Coalesce і Shai Hulud таксама ёсць важнымі прадстаўнікамі ранняга металкору. Часам усе гэтыя гурты завуць металік хардкорам (metallic hardcore)[17].

Маткор

Маткор бярэ свой пачатак з сярэдзіны 1990-х, з прац Converge, Botch[18][19] і The Dillinger Escape Plan[20]. Тэрмін мат-рок і маткор не тоесныя, але абодва яны характарызуюць музыку з нетыповымі для року рытмамі. Маткор цяжэйшы за мат-рок. Ion Dissonance, Fear Before the March of Flames, Behold... The Arctopus і The Number Twelve Looks Like You ёсць маткор гуртамі.

Мелодык металкор

У канцы 90-х узнікае трэцяя хваля металкору, арыентаваная на больш меладычнае гучанне. Такія гурты, як Trivium, Bullet For My Valentine, Still Remains, Darkest Hour, Poison the Well, Underoath і Atreyu сталі найбольш камерцыйна паспяховымі[21]. Вялікі ўплыў на гучанне гэтых гуртоў аказаў мелодык дэт-метал, у прыватнасці такія гурты, як In Flames і At the Gates[22][23]. У песнях часта выкарыстоўваецца чысты вакал[24][25][26]. Адным з вядомых прадстаўнікоў меладычнага металкору ёсць аўстралійскі гурт Parkway Drive.

Дэзкор

Гэта сплаў металкора і дэз-металу[27]. Першапраходцамі жанру былі Despised Icon[27] і Job for a Cowboy. Гучанне больш цвёрдае чым у іншых жанраў металкору і характарызуецца большай хуткасцю, дысанансам і частай зменай танальнасці. Іншымі прадстаўнікамі дэткору ёсць Bring Me The Horizon, As Blood Runs Black, Through the Eyes of the Dead, Suicide Silence, All Shall Perish і германскія Heaven Shall Burn. Хрысціянскі гурт Underoath таксама мае ўзоры дэзкору ў першых двух альбомах.

Remove ads

Зноскі

  1. "Blood Runs Deep: 23 Bands Who Shaped the Scene". Alternative Press. July 7, 2008. p. 110.
  2. Christopher Pearson, "Beer and Loathing in New Jersey: Earth Crisis in Concert", January 20, 1999. Access date: June 20, 2008. Wayback Machine archive
  3. «The best part of every metalcore song is the breakdown, the part where the drums drop out and the guitars slow their frantic gallop to a devastating, precise crunch-riff and everyone in the moshpit goes extra nuts.» — Tom Breihan. «Status Ain’t Hood». «Live: Trivium, the Jackson 5 of Underground Metal». The Village Voice Daily Voice. October 11, 2006. Архівавана 21 верасня 2008. Access date: July 21, 2008.
  4. Blush, p. 115
  5. Felix von Havoc, Maximum Rock’n'Roll #198 Архівавана 5 чэрвеня 2008. Access date: June 20, 2008
  6. Blush, p. 193
  7. Peter Jandreus, The Encyclopedia of Swedish Punk 1977—1987, Stockholm: Premium Publishing, 2008, p. 11.
  8. Christe, Ian: Sound of the Beast: The Complete Headbanging History of Heavy Metal (2003), p. 184
  9. Blush, p. 186
  10. Blush, p. 188
  11. J. Bennett, "Converge’s Jane Doe, Revolver, June 2008
  12. TV3 > News > Story > Mathcore band the 'Dillinger Escape Plan' visit NZ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2008. Праверана 13 лістапада 2008.
  13. «Taste of Chaos», Revolver, June 2008. p. 110.
  14. Allmusic Review, Atreyu, Suicide Notes and Butterfly Kisses Access date: June 24, 2008
  15. Metal Injection, August 28, 2007 Access date: June 24, 2008
  16. Metalrage, 12/30/07 Access date: June 24, 2008
  17. El Paisano, 9/12/07 Архівавана 14 студзеня 2009. Access date: June 24, 2008
  18. metalinjection.net Cosmo Lee: "…All Shall Perish…Alienacja (Poland), Despised Icon (Montreal), and Whitechapel (Knoxville, TN)… They’re all textbook "deathcore, " fusing death metal and hardcore punk.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads