Метэазонд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Метэазонд — беспілотны аэрастат, прызначаны для вывучэння атмасферы. Складаецца з гумавай ці пластыкавай абалонкі, напоўненай вадародам ці геліем, і падвешанага да яе кантэйнера з апаратурай.

Прыборы дазваляюць вымяраць ціск паветра, вільготнасць, тэмпературу і іншыя параметры. Замеры перасоўвання шара дазваляюць вызначаць хуткасць ветра на розных вышынях. Інфармацыя, як правіла, перадаецца па радыё («радыёзонд»). Да ўкаранення радыё на метэазондах устанаўлівалі метэарографы, якія трэба было вяртаць на зямлю. Калі шар запускаюць толькі для вымярэння хуткасці ветру, то яго называюць «шар-пілот».
Вышынныя метэазонды могуць дасягаць вышыні 30-40 км. Рэкорд вышыні для ўльтратонкага поліэтыленавага метэазонда з дыяметрам 60 м складае 53,7 км (20 верасня 2013 года, Японія, Ціхі акіян).
Remove ads
Закрыццё мяжы Беларусі з Літвой у 2025 годзе
У кастрычніку 2025 года ўлады Літвы абвясцілі бяссрочнае закрыццё дзяржаўнай мяжы з Беларуссю. Гэтае рашэнне было прынятае з меркаванняў бяспекі, у прыватнасці ў сувязі з інцыдэнтамі, звязанымі з выкарыстаннем метэазондаў, якія массава выкарыстоўваліся для перасячэння мяжы[1][2][3].
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
