Механіка-тэхналагічны факультэт ПДУ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Механіка-тэхналагічны факультэт ПДУ — адзін з факультэтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Remove ads
Гісторыя
Механіка-тэхналагічны факультэт арганізаваны 28 чэрвеня 1975 года. Першы набор на машынабудаўнічую спецыяльнасць адбыўся ў 1970 годзе. Механіка-тэхналагічны факультэт з’яўляецца адным з найстарэйшых у ПДУ і працуе ў галіне тэхналогіі апрацоўкі матэрыялаў, стварэння новых высокапрадукцыйных канструкцый, інструментаў і тэхналагічнага абсталявання, рамонтнай вытворчасці[1].
Кафедры
- кафедра аўтамабільнага транспарту
- кафедра трубаправоднага транспарту і гідраўлікі
- кафедра тэхналогіі і абсталявання машынабудаўнічай вытворчасці
- кафедра тэхналогіі і абсталявання перапрацоўкі нафты і газу
Спецыяльнасці
- Абсталяванне і тэхналогія зварачнай вытворчасці
- Арганізацыя дарожнага руху
- Аўтасэрвіс
- Вытворчасць вырабаў на аснове трохмерных тэхналогій
- Машыны і апараты хімічных вытворчасцяў і прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў
- Праектаванне, збудаванне і эксплуатацыя газанафтаправодаў і газанафтасховішчаў
- Тэхналагічнае абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці
- Тэхналогія машынабудавання
- Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў
- Хімічная тэхналогія прыродных энерганосьбітаў і вугляродных матэрыялаў
Магістратура
- Апрацоўка канструкцыйных матэрыялаў у машынабудаванні
- Ахова працы
- Будаўніцтва і эксплуатацыя нафтагазаправодаў, базаў і сховішчаў
- Будаўніцтва ў галіне трубаправоднага транспарту
- Інавацыйныя тэхналогіі ў машынабудаванні
- Інжынерная геаметрыя і камп’ютарная графіка
- Машынабудаванне і машыназнаўства
- Працэсы і апараты хімічных тэхналогій
- Хімічная тэхналогія паліваў і высокаэнергетычных рэчываў
Аспірантура
- Ахова працы (паліўная і хімічная прамысловасць)
- Будаўніцтва і эксплуатацыя нафтагазаправодаў, базаў і сховішчаў
- Матэрыялазнаўства (машынабудаванне)
- Працэсы і апараты хімічных тэхналогій
- Тэхналогія і абсталяванне механічнай і фізіка-тэхнічнай апрацоўкі
- Тэхналогія машынабудавання
- Хімічная тэхналогія паліва і высокаэнергетычных рэчываў
- Эксплуатацыя аўтамабільнага транспарту
Перападрыхтоўка
- Абсталяванне і тэхналогія зварачнай вытворчасці
- Ахова працы на нафтахімічных і нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах
- Збудаванне і эксплуатацыя газаправодаў на базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі
- Машыны і апараты нафтаперапрацоўчых і нафтахімічных вытворчасцяў
- Праектаванне і эксплуатацыя газаправодаў
- Праектаванне, збудаванне і рамонт нафтаправодаў, газаправодаў і газанафтасховішчаў
- Тэхналогія перапрацоўкі нафты і газу
Павышэнне кваліфікацыі
- Ахова працы і забеспячэнне бяспекі ў арганізацыі
Дэканы
- Аляксандр Вітальевіч Дудан
Зноскі
- Механіка-тэхналагічны факультэт Архівавана 11 студзеня 2021.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads