Мехмед V
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мехме́д V Рэша́д (асман. محمد خامس, турэцк.: Beşinci Mehmet, Reşat Mehmet) (2 лістапада 1844 — 3 ліпеня 1918) — 35-ы султан Асманскай імперыі, кіраваў з 27 красавіка 1909 па 3 ліпеня 1918 года. Сын султана Абдул-Меджыда I. Узыйшоў на прастол пасля звяржэння султана Абдул-Хаміда II младатуркамі.
Мехмед V быў фактычна першым канстытуцыйным манархам у гісторыі Асманскай імперыі. За султанам засталося фармальнае права прызначэння вялікага везіра і шэйх-уль-ісламу. Рэальная ўлада пры Мехмедзе V належала цэнтральнаму камітэту партыі «Яднанне і прагрэс» (турэцк.: İttihad ve Tarraki), а з 1913 года — так званаму «трыумвірату» (Энвер-паша, Талаат-паша, Джэмаль-паша).
З 1911 года імперыя ўступіла ў чараду войнаў, якія суправаджаліся тэрытарыяльнымі стратамі. У выніку Трыпалітанскай вайны 1911 года была страчана тэрыторыя сучаснай Лівіі і Дадэканескія астравы.
У выніку першай Балканскай вайны — амаль усе астатнія ўладанні ў Еўропе (Эдзірнэ і Усходнюю Фракію ўдалося вярнуць у 1913 годзе).
У лістападзе 1914 года Асманская імперыя ўступіла ў Першую сусветную вайну на боку Цэнтральных дзяржаў, у сувязі з чым Мехмед V як халіф прававерных фармальна абвясціў газават краінам Антанты. 27 студзеня 1916 атрымала жазло прускага генерал-фельдмаршала. Да 1918 года ваеннае становішча імперыі было практычна безнадзейным.
Remove ads
Зноскі
- Mehmed V // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Mehmed (Mehmed V. Reschad (Reşad)) // Brockhaus Enzyklopädie
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads